10.05.2018 Грамадства
За вернасць клятве Гіпакрата з Брэсцкай ЦГБ звольнілі лекара-неўролага
Менавіта лекары павінны былі першымі забіць трывогу, калі пачалася будоўля небяспечнай вытворчасці - завода АКБ "iPower" пад Брэстам. Менавіта лекары, як ніхто іншыя ведаюць якую шкоду можа прынесці здароўю свінец і яго вытворныя.
4 мая 2018 з Цэнтральнай гарадской бальніцы была звольненая урач-неўролаг Таццяна Фесікава, пасля выступу на дазволеным уладамі мітынгу «Брэстчанкі супраць свінцу" 29 красавіка 2018.
Мітынг «Брэстчанкі супраць свінцу" 29 красавіка 2018
Т. Фесікава:
- Я працавала ў аддзяленні неўралогіі з 2002 года. Да 2008 на поўную стаўку. А з 2008 на паўстаўкі.
А. Кабанаў:
- Нейкія нараканні з боку кіраўніцтва былі?
Т. Фесікава
- Ніякіх нараканняў, ніякіх заўваг, ніякіх скаргаў за ўвесь час маёй працы не было.
Урач-неўролаг Таццяна Фесікава
А. Кабанаў:
- А пасля мітынгу што здарылася?
Т. Фесікава:
- Пасля мітынгу, 30 красавіка ў панядзелак мне патэлефанавалі з лякарні і сказалі, што я магу на працу не выходзіць, хоць у мяне па графіку стаяла дзяжурства. На маё пытанне, чаму я магу не выходзіць, мне сказалі, што пазней растлумачаць. У сераду мне патэлефанавала загадчыца аддзялення Алена Малашка і запрасіла да глаўурача Брэсцкай Центральнай Гарацкой Бальніцы Сяргею Коўшыку. Ён сказаў мне, што ў маіх паслугах больш не маюць патрэбы, таму што прыходзіць доктар на пастаянную стаўку.
Вынятка з загада глаўурача Брэсцкай Центральнай Гарацкой Бальніцы Сяргея Коўшыка
А. Кабанаў:
- Як укамплектаваны штат ў вашым аддзяленні?
Т. Фесікава:
- У нашым аддзяленні недахоп кадраў. Гэта асабліва адчуваецца ў перыяд адпачынкаў. Я ведаю, што ў нас ёсць вольныя стаўкі ў аддзяленні, але пры гэтым са мной вырашылі спыніць працоўныя адносіны. Учора я даведалася, што двух лекараў з сумежных аддзяленняў настойліва запрасілі падзяжурыць, гэта значыць тыя дзяжурства, якая належала мне, былі разабраны двума іншымі лекарамі.
Галоўнага лекара мы на месцы на злавілі, а загадчыца аддзялення Алена Малашка блогерам каментар даваць адмовілася.
Загадчыца аддзялення неўралогіі Алена Малашка
***
Усё так заўсёды. З кастрычніка 1917 ўлады прывыклі дзейнічаць метадам запалохвання і рэпрэсій і не збіраюцца адмаўляцца ад гэтых алгарытмаў. Нашы чыноўнікі не разумеюць, што часы мяняюцца і прыйшоў час прыслухоўвацца да людзей і даваць справаздачу перад імі. Таварышы чыноўнікі, не зменіцеся самі, зменяць вас.
Збор подпісаў за адстаўку брэсцкіх старшыняў працягваецца. Анатолій Ліс, Аляксандр Рагачук і Уладзімір Сянчук нягледзячы на масавыя пратэстныя дзеянні берасцейцаў і жыхароў раёна будуюць небяспечны завод iPower разам з бізнэсоўцам Лемяшэўскім, свінцовыя адходы якога валяюцца па ўсёй брэсцкай вобласці.
Ні Анатоль Ліс, ні Аляксандр Рагачук, ні Уладзімір Сянчук ні разу нічога не пракаментавалі: ні будаўніцтва, ні свае стаўлянне да яго, ні выяўленыя парушэнні заканадаўства, ні свае дзеянні. Нічога. Таму і страцілі давер людзей.
Таццяна Фесікава будзе абскарджваць сваё звальненне ў судзе і мы будзем сачыць за гэтай гісторыяй будзем кантраляваць працу ўстаноў аховы здароўя Брэстчыны.
Запрашаем да грамадскага кантролю ўсіх жадаючых. Матэрыялы дасылайце на электронную скрыню ў апісанні.
Аляксандар Кабанаў і
Сяргей Пятрухін
Відэа па тэме: