12.05.2018 Грамадства
Блогераў “трасуць”
Як стала вядома, сёння ў 10:40 у двары дома да Сяргея падышлі супрацоўнікі міліцыі.
Старшы ўчастковы інспектар Ленінскага РАУС, капітан міліцыі, на жаль, які не назваў сваё прозвішча, зачытаў наступнае:
«Па патрабаванні асобы, якая праводзiць дазнанне, выкананага ў адпаведнасці з патрабаваннямі кодэкса, па змешчаным у мэтавым вытворчасці матэрыялах і крымінальных справах, абавязковае для выкананьня арганізацыям, службовым асобам і грамадзянам».
Пасля прачытання, ён прапанаваў азнаёміцца з санкцыяй пракуратуры.
Паводле таго дакумента, які Сяргей прачытаў падчас стрыму, яго вінавацяць у паклёпе ў дачыненні да Ігнацюка С.П., за тое, што ён сказаў у відэа на Youtube, а менавіта - сказаў пра збіццё Игнатюком Камінскага П.В. разам з Капузой І.І. .
Падводзячы вынік, у дакуменце было сказана, што ў Петрухина могуць знаходзіцца звесткі аб датычнасці яго да здзяйснення правапарушэння. На падставе гэтага, па месцы пражывання могуць быць прадметы, дакументы, электронныя носьбіты інфармацыі, якія пацвярджаюць яго дачыненне, у сувязі з чым патрабуецца правесці агляд месца пражывання, а таксама дапаможных памяшканняў і скляпоў.
Усё гэта было санкцыянавана пракурорам г. Брэста Валадзько.
Далей неназваны капітан міліцыі спаслаўшыся на арт. 192 КПК РБ, частка 3, забараніў выкарыстоўваць сродкі фіксацыі інфармацыі самім Петрухиным падчас правядзення агляду.
Пасля прачытання папер супрацоўнікі органаў і Сяргей падняліся ў кватэру, дзе яго папярэдзілі за адказнасць па арт. 407 КК РБ за разгалошванне дадзеных папярэдняга следства, дазнання, у сувязі з чым паўторна паказалі на недапушчальнасць здымкі.
На гэтым стрым сканчаецца, чакаем інфармацыю.
Пасля агляду блогеру не далі падпісаць ніякіх дакумантаў, але забралі кампутар, планшэт і тэлефон. Міліцыя прывяла з сабой невядомых грамадзян у якасці “панятых”, панятым жа якія прыйшлі на месца агляду было адмоўлена ва ўдзеле ў працэсуальных дзеяннях, аглядзе...
Відэа з месца падзеі: