17.05.2018 Грамадства
Хваля ператрусаў па Беларусі закранула Берасце
16 траўня ў сувязі са з’яўленнем на трасе М1 пад Берасцем “чорных чалавечкаў” па Беларусі прайшла хваля ператрусаў.
Нагадаем, 5 траўня людзі ў масках выйшлі на трасу М1 на выездзе з Брэста ў знак пратэсту супраць агульнавядомага завода.
Паводле
http://spring96.org/be/news/89902 “Раніцай 16 траўня ў Мінску да актывіста
Іллі Міраненкі ўварваліся супрацоўнікі міліцыі, у той момант калі яго сваячка выходзіла з кватэры.
“Я адкрыў вочы і ўбачыў, што каля мяне стаяць людзі ў масках. Яны не прадстаўляліся, не паказвалі дакументаў, а толькі сказалі, што зараз прыйдзе міліцыянер па форме”, - кажа Ілля Міраненка…”
Сваячка Іллі распавядала: “Я адкрыла дзверы, каб ісці на заняткі. У дзверы уварвалісь людзі ў масках, Адзін бег па сходах з верху, другі знізу, а трэці ўстаміў нагу ў дзверы, каб я не магла іх закрыць. Я страшна злякалася і пабегла як мага далей ад гэтага месца…”
Ператрусы пад выглядам “аглядаў” прайшлі ў Менску, Баранавічах і Берасці. У выніку ў грамадзян былі вынятыя кампутары, тэлефоны, налепкі, друкаваныя і рукапісныя матэрыялы, асабістыя рэчы… Выканаўцы “аглядаў” пыталіся, дзе былі гаспадары 5 траўня. Пасля выняцця майна ніякіх папераў не пакідалі, абяцалі павярнуць напацягу месяца.
Праваабаронца Ўладзімірн Вялічкін лічыць, што гэта была акцыя запалохвання насельніцтва, перад усім берасцейцаў, каб збіць хвалю пратэстаў праціўнікаў будовы акумулятарнага завода.
“Улады апасаюцца, што незадаволенасць насельніцтва палітыкай мясцовых уладаў можа перакінуцца ў іншыя рэгіёны Беларусі.
Выхад з сітуацыі вельмі просты – няма завода – няма пратэстаў.
Ужо гучаць прапановы з боку берасцейцаў арганізаваць збор сродкаў, каб выкупіць будынак завода АКБ і развітацца з ідэяй вытворчасці акумулятараў пад Берасцем назаўжды. Як гэты будынак выкарыстаць прапановы таксама ёсць”, - кажа праваабаронца.