22.05.2018 Грамадства
Пераапрацаваць адкіды з Зялёнага Бора ў Беларусі НЕМАГЧЫМА
Пад націскам ініцыятыўнай групы, незалежных СМІ і вядомых блогераў Аляксандра Кабанава ды Сяргея Пятрухіна, Івацэвіцкім райвыканкамам прынята рашэнне па вывазу за межы вобласці адходаў з тэрыторыі Зялёнага Бора.
Дзяржаўныя СМІ чамусьці падаюць свалка адкідаў у Зялёным Бару як насанкцыянаваную і вінавацяць ў забруджванні экалогіі іпэшнікаў, але ўсім дакладна вядома, што ліцензіі гэтым іпэшнікам падпісала спадарыня Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Ія Малкіна. Яна кантралявала гэтую тэму с ІП-эшнікамі Жуковічам і Руцкім.
Як пішуць і паказваюць дзяржаўныя СМІ, праца па вывазу “несанкцыянаваных” адходаў будзе пачата ў бліжэйшы час. Іх адвязуць у Гомельскую вобласць для доўгачасовага перахоўвання або пахавання ў месцы вызначаным міністрам Худыкам і яе замам Малкінай.
Цалкам магчыма, што чыноўнікі ўжо вызначылі “зялёны бор” на гомельшчыне і мы вельмі спадзяемся, што гэтую аперацыю будуць кантраляваць гомельскія блогеры Арцём Шапараў, Наталля Багданава, Максім Філіповіч.
Таксама магчыма, што адкіды перакінуць у суседні лясок, альбо закінуць у салявыя шахты Беларуськалія. Перапрацаваць гэтыя адкіды ў Беларусі НЕМАГЧЫМА.
Выкананне работ будзе праводзіцца кампаніяй «Белинвестторг-Сплаў», якая іх вырабляе, з прыцягненнем прадпрыемстваў «Брэстаўтадар», «ДСТ-4 г.Брэста», Івацэвіцкага леcхоза. Іх плануецца завяршыць не пазней за 1 верасня 2018г. Дзяржаўныя СМІ кажуць, што падчас арганізацыі вывазу тэрытарыяльнымі органамі Мінпрыроды і абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі будзе ажыццяўляцца рэгулярны аналітычны кантроль якасці навакольнага асяроддзя ў месцы размяшчэння адходаў. Але, што такое “рэгулярны аналітычны кантроль якасці навакольнага асяроддзя ў месцы размяшчэння адходаў” добра ведаюць жыхары Зялёнага Бора, а зараз ужо і Берасця і Івацэвічаў.
Ну-ну. Ці выканаюць свае абяцанкі адказныя асобы - пабачым.
Паўлюк Кавалёў