04.07.2018 Грамадства
Свіней пад нож, людзей на сметнік
Камбікормавы завод шчасна патануў і пацягнуў за сабой на дно свінакомплекс «Сухое» і 270 яго работнікаў...
Свінакомплекс «Сухое" у Іванаўскім раёне яшчэ не так даўно быў адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў свініны на мясакамбінаты Брэсцкай вобласці. І не гледзячы на тое, што за апошнія 12 гадоў там памянялася 11 кіраўнікоў, прадпрыемства працавала, давала людзям працу, і яшчэ на пачатку гэтага года налічвала пагалоўе ў 45 000 галоў.
У 2016 чыя-то светлая сельгасгаспадарчая галава вырашыла выцягнуць з фінансавага балота Драгічынскі камбікормавы завод і далучыла да яго свінакомплекс «Сухое». Камбікормавы завод шчасна патануў і пацягнуў за сабой на дно свінакомплекс «Сухое» і 270 яго работнікаў.
Работнікі комплексу абурыліся нечакана распачатай выразкай свіней, якая пачалася з племянной фермы. Кнароў усыпілі і вывезлі, цяпер б'юць матачнае пагалоўе і маленькіх парасятаў-смактуноў.
Фота працаўнікоў прадпрыемства
Людзі пачалі біць трывогу, таму што зразумелі, што ў хуткім часе страцяць працу, што чыноўнікі вырашылі не ратаваць прадпрыемства, а ліквідаваць.
На комплексе працуе 270 чалавек. Эканамічна дэпрэсіўны рэгіён не зможа забяспечыць працай такую колькасць людзей. Сяляне не ведаюць, чым яны будуць плаціць крэдыты і камуналку.
Фота працаўнікоў прадпрыемства
Свінакомлексу «Сухое» з прызначэнцамі відавочна не пашанцавала. Іх было шмат, а толку наадварот. І куды цяклі фінансавыя патокі, заробленыя прадпрыемствам вядома толькі вузкаму колу асоб.
Не пашанцавала і з антыкрызісным кіраўніком, які ніякага дачынення да сельскай гаспадарцы ніколі не меў, а да свайго агра прызначэння быў дырэктарам ДЮСШ ў Драгічыне. Магчыма, што той, хто яго прызначаў зацікаўлены ў тым, каб збанкрутаваць свінакомплекс і выкупіць яго за адну базавую.
Відавочна, што знішчэнне прадпрыемства «Сухое» адбываецца ўпотай ад кіраўніцтва рэспублікі.
Кармоў на комплексе няма, парасяты і свінні віскочуць ад голаду і гэта нягледзячы на тое, што з комплексу штодня вывозяцца каля 1 000 галоў.
Работнікі комплексу распавялі, што на 5 тон вады даюць ўсяго толькі 300 кг камбікармоў. Свінні выюць ад голаду, як ваўкі.
Чаму калгаснік у якога падзе парася, нясе адказнасць больш, чым той, хто загубіў цэлы свінакомплекс?
Гэта гісторыя рабавання дзяржавы ў асабліва буйных памерах ўжо нікога не здзівіць, грамадства прызвычаілася, што чыноўнікі пад выглядам вельмі жорсткага подъма эканомікі з каленяў напрапалую раскрадаюць цэлыя галіны, як гэта здарылася з дрэваапрацоўкай, медыцынай. Пажыраюць галіны як саранча.
Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў
Грамадства ўжо прызвычаілася і ня абураецца тым, што чыноўніка асуджанага за карупцыю на 8 гадоў адпускаюць праз пол года і прызначаюць падымаць які-небудзь калхозец. Что ж, як кажуць ў кожнага народа свой шлях і шлях у нікуды таксама трэба пераадолець.
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр