16.07.2018 Грамадства
Блогера затрымалі і адпусцілі, склаўшы пратакол апытання
Народны рэпарцёр Аляксандр Кабанаў быў затрыманы днём 15 ліпеня ля ўваходу на «Брэсцкі рынак», дзе ён збіраў подпісы пад зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта за адстаўку чыноўнікаў Брэсцкага рэгіёну.
Яго калега Сяргей Пятрухін вёў трансляцыю дзеянняў Кабанава і супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
А. Кабанаў:
«Мы спецыяльна вядзем гэтую трансляцыю. Каб людзі бачылі, што гэта не пікет, не страйк, не выраз нейкага меркавання. Мы проста карыстаемся сваім канстытуцыйным правам калектыўна звяртацца ў Адміністрацыю прэзідэнта».
Кіраваў спецаперацыей майор Мікола Вячорка. Выконвалі яго распараджэнні ўчастковыя В. Ігнатоўскі, А. Базылеў і А. Дземянчук
Праз 25 хвілін пасля пачатку трансляцыі да яго падышлі супрацоўнікі міліцыі разам з АМАПам і запрасілі праехаць у Ленінскі РАУС для правядзення праверкі. Праз некалькі гадзін Кабанава адпусцілі, склаўшы пратакол апытання.
Кабанаў выходзіць с пастарунку
На думку затрыманага Аляксандра Кабанава, пастаўлена задача любым спосабам спыніць збор подпісаў супраць чыноўнікаў.
Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў каля Ленінскага РАУС
Паўлюк Кавалёў