25.07.2018 Грамадства
“Досадно мне, что слово Честь забыто...”
Твары сістэмы. 22 ліпеня на пл. Леніна вучастковы Ленінскага РАУС Мікалай Рабушка па службе выконваў абавязкі ціхара і "трымаў пад каўпаком" незадаволеных будоўлей акумулятарнага завода пад Брэстам.
Мікалай Рабушка, участковы Ленінскага РАУС г. Брэста
Міколка моршчыць нос. Ці то сонца слепіць вочы, ці то камера вельмі складаная ў карыстанні, а можа проста выпіць хочацца. Сваю працу маёр Коля любіць. Ён і ціхаром можа працаваць і за дзеля пенсіі зробіць усё, што загадае яму начальства.
Рабушка даўно зарэкамендаваў сябе, як верны і добрасумленны "служка народу". У 2017 ён прымаў актыўны ўдзел у судах над грамадзянамі, якіх судзілі за ўдзел у мірных шэсьцях супраць дэкрэта №3 у якасці “сведкі”.
А ў лютым 2018 гэты таварыш трымаў блогераў Петрухіна і Кабанава ў аўтазаку пры тэмпературы мінус 27°. Петрухину пашанцавала больш - на суд яго павялі першым, а вось Кабанаў прасядзеў на лютым холадзе 3 гадзіны. Не кожны фашыст можа ганарыцца такім подзвігам. Не ў кожным РАУС ёсць у абойме такія байцы!
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін кажа: “Досадно мне, что слово Честь забыто...”, - спяваў калісці Ўладзімір Высоцкі. І сапраўды ў тыя часы бараніць Радзіму і свой народ было шляхетнай справай, а тое, што зараз уладамі вітаецца практыка праваахоўных органаў абылгаць, абгадзіць, сачыць з-за вугла, зневажаць учцівых грамадзян і правакаваць іх на супраць праўныя дзеянні, як у форме так і ў цывільным, заўжды было ганебным і мярзотным...”
Сяргей Пятрухін,
“Народны рэпарцёр”