26.07.2018 Грамадства
Блогеру “матаюць нэрвы”
На берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна следчым камітэтам заведзена крымінальная справа справа паводле ч.2 арт 189 КК “абраза”!!!
24 ліпеня Пятрухін знайшоў у паштовай скрыні позву на 23 ліпеня ад следчага Арцёма Хільковіча. У якасці каго выклікаўся Сяргей Пятрухін пазначана не было.
Пасля кансультацыі з праваабаронам Уладзімірам Вялічкіным, было прынята рашэнне ісці да гэтага следчага без адваката можа быць небяспечна.
Справа ў тым, што ў мінулым годзе следчага Арцёма Хільковіча адхілілі ад скандальнага следства супраць міліцыянтаў, якія натоўпам збілі двух затрыманых у апорным пункце “Усходні”.
Бацкі збітых неаднаразова скардзіліся на следчага кіраўніцтву Брэсцкага міжраённага аддзела СК.
Праваабаронца У. Вялічкін лічыць, што Пятрухіна выклікаюць у СК, каб уручыць уведамленне аб ўзбуджэнні крымінальнай справы і ўзяць першыя тлумачэнні.
“Там ён аб усім і даведаецца. Бачу ў гэтай справе повязь з гарадзенскай, наступ на незалежных журналістаў, блогераў. Таму як яны пачалі істотна ўплываць на грамадзкую думку ў рэгіёнах”, - мяркуе праваабаронца.
26 ліпеня па дамоўленасці са следчым блогер Пятрухін разам з адвакатам прыйшоў у будынак следчага камітэта каля 18 гадзіны, але далей дзяжурнага яго не пусцілі, маўляў следчы заняты. Следчы абяцаў спусціцца па выкліканага і прапанаваў здаць рэчы. Мінула гадзіна, замест следчага выйшаў начальнік Брэсцкага міжраённага камітэта Руслан Сычоў і сказаў: “Рабочы дзень скончыўся, мы запросім вас іншым разам”.
“Такі фінал сустрэчы сведчыць аб тым, што міліцыя не мае доказнай базы па справе, і “матае нэрвы” блогеру, каб той утаймаваўся”, - перакананы праваабаронца Вялічкін.