27.07.2018 Грамадства
Берасцейскі блогер затрыманы - патрэбная вашая салідарнасць
27 ліпеня каля 12 гадзін у двары свайго дома да відэаблогера Сяргея Пятрухіна падышлі супрацоўнікі міліцыі і АМАПу.
Вучастковы паведаміў блогеру, што па заяўленні Мікалая Рабушкі складзены матэрыял дзела, у рамках якога супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да Сяргея з ператрусам.
Вучастковы Ленінскага РАУС г.Брэста Мікалай Рабушка
Сяргей Пятрухін запатрабаваў каб агляд праводзіўся ў прысутнасці яго адваката, але міліцыянты запярэчылі, маўляў закон не патрабуе прысутнасць адваката.
Дакумента на рукі Пятрухіну так і не далі, і павялі ў службовае аўто, у якім забаранілі весці відэастрым.
“Пасля 12:21 тэлефон Пятрухіна перастаў адказваць. Зараз блогер знаходзіцца у Ленінскім РАЎС горада Брэста, з ім праводзяцца нейкія дзеянні, да ўдзелу ў якіх не дапускаюць адваката.
У адсутнасць гаспадара кватэры, Пятрухіна, прайшоў ператрус. Зараз кватэра апячатана, Пятрухін пад вартай у РАУС.
На ўваходзе ў Ленінскі РАЎС, я пабачыў вучастковых, што праводзілі “агляд” яны неслі сістэмны блок і нейкія клункі-торбы, вынятыя падчас “агляду”.
Я дапускаю, што яго могуць прытрымаць да суда ў панядзелак за “непадпарадкаванне”, каб галубоў не карміў...” - пракаментаваў сітуацыю праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
Пасля 17-ай гадзіны вечара блогера даставілі ў ізалятар часовага ўтрымання Ленінскага РАЎС. Па словах дэжурнага па 23.4 КаАП.
“Неабыякавыя берасцейцы ўжо перадалі блогеру Пятрухіну перадачы. Іх можна перадаваць з 10 да 18, абед ад 13 да 14. Перадаваць можна тое, што не патрабуе тэрпмічнай апрацоўкі і не псуецца, сродкі асабістай гігіены, трусы, майку, шкарпэткі, маленькі ручнік...
Вялікая просьба не цягнуць да блогера шмат. Дастаткова адной пачкі печава, ці адной пачкі “Рольтан”, 200 г сухой каўбасы, поўбохана кроенага хлеба, пачак цыгарак. Каштаваць гэта будзе рубель ці тры - сямейны буджэт не лопне, а вязьню прыемна. Многа людзей прыдзе, яшчэ і бамжоў сукамернікаў накорміць. Галоўнае людзкая салідарнасць.” - звярнуўся да берасцейцаў на “фэйсбуку” праваабаронца Вялічкін :