11.11.2018 Грамадства
Ліса затрымаў АМАП
11 лістапада г. Брэст. Плошча Леніна. Галубы і людзі, якія не хочуць завода акумулятарных батарэй, ізноў сустрэліся. Берасцейцы працягваюць змагацца супраць свінцовай небяспекі мірнымі спосабамі. На плошчу прыйшло чалавек 100. Людзі, як звычайна вялі гутаркі аб заводзе і кармілі галубоў.
Анатоль Бажко і аператар лятаючага робата.
Як і ў мінулы раз на плошчай Леніна лётаў дрон, якім кіравалі людзі ў цывільным, якія знаходзіліся каля АКЦ. Адным з «аператараў» робата апынуўся вялікі аматар галубоў начальнік патрульна-паставой службы Ленінскага РАУС падпалкоўнік Анатоль Бажко.
Анатоль Бажко і аператар лятаючага робата.
Мы з Кабановым, як добрасумленныя грамадзяне, якія дапамагаюць міліцыі змагацца са злачыннасцю, папярэдзілі міліцыянтаў, што ў наступны раз людзі прыйдуць з паветранымі змеямі і саб'юць робата да чортавай матері. А робат па ацэнцы аднаго актывіста-адмыслоўца каштуе не менш за 500 даляраў.
Не абыйшлося і без прыемных сюрпрызаў. На кармленне галубоў прыйшоў Ліс уласнай асобай - касцюміраваная роставая лялька. Ліс раздаваў дзецям паветраныя балонікі, важна раздзімаўся, і зусім як старшыня вобласці разгублена круціў галавою, чым ўздымаў берасцейцам настрой.
Шкада, але Ліса затрымаў АМАП. Спецыяльна навучаныя хлопцы, якія штосекунду рызыкуюць сваім жыццём дзеля мірнага неба над нашымі галовамі, схапілі небяспечна вясёлага Ліса і запіхнулі ў аўтазак. Цікава, яую версію міліцыі агучыць у панядзелак суддзя? Рагачу аж перакульваюсь.
Я мяркую, АМАПаўцаў начальнікі наогул апускаюць ніжэй за плінтус з гэтымі кармленнямі галубоў. Загадваюць ганяць блогераў, пхацца з пенсіянеркамі, парушаць правілы дарожнага руху, забіраць касцюміраваных роставых персанажаў. Выклікае асцярогу стан сьвядомасьці і псіхічны стан таго, хто аддае гэткія загады. Не хочацца думаць што АМАП - гэта малпы са зброяй.
Што тычыцца камандзёра гэтых напампаваных тушаў, то мне здаецца, што кіраваў аперацыяй па затрыманні Ліса Генадзь Вайтовіч, вельмі пацешны супрацоўнік міліцыі, галоўны спецыяліст па навядзенні грамадскага парадку УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Генадзь Вайтовіч, начальнік упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Брэсцкага аблвыканкама, “лялькавод”
На такі сумнай ноце я развітваюся з вамі. Але ненадоўга. Як мінімум на пару дзён, як максімум да наступнай нядзелі.
Сяргей Пятрухін,
народны рэпарцёр