13.11.2018 Грамадства
Участковы падцвердзіў факт затрымання блогера Пятрухіна, заўтра суд
У Берасці 13 лістапада затрыманы блогер Пятрухін, зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РАЎС, яго афармляюць дзеля пасадкі ў ІЧУ.
А 12-30 блогеры Cяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў прыйшлі ў апoрны пункт 7, што па вуліцы Бярозаўскай 5. Яны мелі намер ўзяць інтэрв' ю ва ўчастковага Асінкіна Георгія Аляксандравіча, супраць якога днямі срынілі крымінальную справу.
Асінкін адмовіўся даваць інтэрв'ю. Пятрухіна затрымалі, Кабанава выштурхалі і зачынілі АП знутры, а тэлефон АП перастаў адгукацца.
Напачатку дзяжурны райаддзела адмаўляўся казаць, што і дзе Пятрухін, маўляў: “У нас не рэгістраваўся”.
Неўзабаве стала вядома, што Пятрухін адзваніўся Кабанаву пасля трох гадзін пасля затрымання. Яму дазволілі патэлефанаваць, каб даць распараджэнні адносна маленькага сына.
“Да мяне тэлефанаваў участковы Навіцкі Мікалай Усеваладавіч, падцвердзіў факт затрымання, да ў слухаўку Пятрухіну. Выявілась, што блогера затрымліваюць за неяўку 4 лістапада па позве, назваў артыкул 24.6 КаАП “Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністратыўны або крымінальны працэс...”
Пятрухін запярэчваў, што ня згодны бо 4 лістапада нядзеля і ён званіў каб папярэдзіць вучастковага і ўзгожніць іншы дзень для сустрэчы, меўся правесці час з маленькі сынам.
Я асабіста перакананы, што затрыманне надуманае, каб зламаць блогера, які асвятляе факты міліцэйскага свавольства. Выклікі на размову ў надзелю ў той час, калі праходзіць “кармленне галубоў”, - гэта не “адміністратыўны працэс”, а спроба не пусціць актывістаў на плошчу і не даць берасцейцам рэаліізаваць іх канстытуцыйнае права на мірны сход, выказванне думак і распаўсюд і атрыманне аб’ектыўнай інфармацыі”, - паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.