25.01.2018 Грамадства
"Простыя словы" ў памяць Міхаілу Анемпадыставу
Заўчасна памер вядомы пісьменнік, перакладчык, дызайнер, добры сын сваей Бацькаўшчыны, Міхаіл Амнепадыстаў.

Журналіст і блогер, Зміцер Гарбуноў з пашанай і гораччу каментуе гэту падзею: "
Можа, скажу нешта непаліткарэктнае, непрыемнае, але шчыра... Кастлявая падла з касой у руках заўчасна прыбрала да сябе Міхала Анемпадыстава...
Міхалавы "Простыя словы-простыя рэчы", пакладзеныя Лявонам Вольскім у "народны альбом" напрыканцы 90-х, разьбілі ўшчэнт мае сэрца. А яшчэ "Край, ты мой край" ды "Матка Боска вострабрамска". А Міхалавы выкшталцоныя калядныя і ня толькі паштоўкі ў стылі "art-rock?" Чаму не вертыкальшчык які, ці забудоўшчык акумулятарнага заводу у Берасьці у 53 гады не сыйдзе ў іншы сьвет, прабач мяне госпадзе?
І вось яшчэ аб чым немагчыма змаўчаць... Выпадкова размаўляў сеньня з адным з шчырых змагароў за "народнае шчасьце" і "беларусь і беларусаў", кандыдата ў так званыя мясцовыя саветы так званых дэпутатаў. Кажу: ведаеш, Анемпадыстаў раптоўна памёр?" І чую ў адказ: "А хто гэта?"
Тодар Кляшторны, Ларыса Геніюш,Натальля Арсеньнева - яны ужо шмат разоў пачулі ў свой бок дарэмнае: "А хто гэта?" Але гэта не для мяне асабіста... Асабіста я вазьму сваю гітару, хоць я і не Лявон Вольскі, але выключу сьвятло ў хаце і прапяю гэтыя твае "простыя словы і простыя рэчы"... Зямелька табе пухам, Міхал Анемпадыстаў. І вялікі дзякуй за ўсе..."