06.12.2018 Грамадства
Судовыя расправы над журналістамі-фрілансерамі ў Берасці
6 снежня Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргі журналістаў-фрылансераў Тамары Шчапеткінай і Міланы Харытонавай.
Першай суддзя Руслана Альбертаўна Сянько разгледзела скаргу Тамары Шчапёткінай.
Журналістка заяўляе адвод суддзе - у задавалнені хадайніцтва адмоўлена. Шчапеткіна заяўляе хадайніцтва, што не з'яўляецца журналістам Радыё Рацыя, як доказ просіць далучыць ксеракопію працоўнай кніжкі. Ксеракопія далучаецца да матэрыялаў справы.
Наступным крокам суддзя папярэджвае прысутных аб пакаранні да 20 базавых або арышце за непавагу да суду.
Нагадаем, што Тамара Шчапеткіна была пакараная судом Бярозаўскага раёна шірафам у 35 базавых адзінак паводле арт 22.9-2, нібыта за “распаўсюд прадукта СМІ”.
Журналістка не пагадзілася, бо яна, як журналіст-фрылансер, не “распаўсюджвае прадукт СМІ”, і лічыць што яе неправільна пакаралі. Перакананая, што гэты артыкул на яе не распаўсюджваецца.
Журналіст-фрылансер Тамара Шчапеткіна справа
“Канстытуцыя і міжнароднае права гарантуе мне права на распаўсюд і атрыманне інфармацыі і выказванні думкі. Гэты прысуд парушае мае правы. Я не журналіст Радыё Рацыя, што я тут раблю? Я не магу фатаграфаваць, не магу гаварыць і пісаць. У вас няма чалавечнасці, калі караеце на 1,5 тысячы даляраў пенсіянераў? Каму вы служыце? КДБ?..
Пераканаўчых доказаў няма, што гэта маі матэрыялы на “Рацыі”. Нельга каб знішчалі праўду, мяне як чалавека!
На якой падставе я павінна пытаць у вас дазвол, што і дзе рабіць, чаму я павінна справаздачыцца?..” - абураецца журналістка.
Суддзя Руслана Сянько агучвае пастанову абласнога суда: “...пастанову суда Бярозаўскага раёна , пакінуць без зменаў, а скаргу без задавальнення”.
Наступнай разглядаецца скарга журналісткі-фрылансера Міланы Харытонавай.
Харытонава абскарджвала пастанову суда Ленінскага раёна г.Брэста па тым сама артыкуле 22.9-2. 30 кастрычніка суд прызнаў Мілану вінаватай у вырабе СМІ і пакараў журналістку штрафам у 30 базавых. Харытонава ў суд не з'явілася, але не пагадзілася з прысудам і ў скарзе выказвае слушныя аргуманты і просіць суд адмяніць прысуд і спыніць вытворчасць па справе.
Суддзя Руслана Сянько прымае пастанову - адмяніць пастанову суда Ленінскага раёна г.Брэста і скіраваць справу на паноўны разгляд да іншага суддзі.
Варта дадаць, што ў гэты дзень Мілана Харытонава ўжо абскардзіла адну пастанову судоў першай інстанцыі, гэта пастанову суда Камянецкага раёна па тым сама артыкуле 22.9-2, які пакараў яе 40 базавымі . Яе з самага рання разгледзеў суддзя Аляксандр Рыгоравіч Саўчук і паінуў прысуд бяз зменаў, а скаргу без задавальнення.
Журналістка не палічыла патрэбным прысутнічаць пры разглядзе скарг, бо ня верыць у “незалежнасць” і незаангажаванасць суда. А тое, што адменены прысуд па адной са скарг, яна лічыць адтэрміноўкай, бо перакананая, што наступны суд проста выправіць хібы папярэдняга і ўсё адно пакарае.
Журналісты-фрылансеры маюць намер звярнуцца са скаргай на парушэнне беларускімі ўладамі права на Свабоду Слова ў Камітэт па правах чалавека ААН.
Нагадаем, што снежань багаты на судовыя расправы над журналістамі-фрылансерамі - 13 сьнежня а 14-30 Брэсцкі абласны суд будзе разглядаць скаргу Яўгена Скрабца, якога 2 лістапада суд Ленінскага раёна г.Брэста пакараў штрафам ў 25 базавых адзінак - “за працу без акрэдытацыі”.