26.01.2018 Грамадства
Хто ідзе ў дэпутаты?
У Цэнтральнай выбарчую камісію па выбарам і правядзенню рэспубликанскіх рэферэндумаў направіў заяву жыхар г.Баранавічы Чарнавус Нікалай.
Вось, што піша ў заяве неабыякавы грамадзянін: “У горадзе Баранавічы заявы аб вылучэнні сваіх кандыдатур у кандыдаты ў дэпутаты падалі прадстаўнікі, зацікаўленыя урадам. Адным з гэтых прадстаўнікоў з’яўляецца Пацейка Барыс Міхайлавіч, былы дырэктар саўгаса «Вялікалуцкі»”.
Н.Чарнавус падае таксама карокую характарыстыку кандыдата: “З'яўляўся дырэктарам саўгаса «Вялікалуцкі», ён – махінатар, фінансавы стан калгасу «кволы». Вытворчасць лёну зменшылася больш чым удвая, пагалоўе жывёлы скарацілася на траціну. Страты ад гаспадарчай дзейнасці складаюць больш за 27 мільёнаў рублёў. Даўгі дасягнулі 400-мільённай адзнакі. Саўгас завінаваціўся сваім работнікам 47, 5 мільёна рублёў, бюджэту – 115 мільёнаў, за энерганосьбіты – 85, 1 мільёнаў.
Барыс Міхайлавіч – былы намеснік старшыні Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта. І тут сябе паказаў з адмоўнага боку: не даў індывідуальным прадпрымальнікам ствараць працоўныя месцы, а надумана прапанаваў прыпыніць ўстаноўку боксаў, і ўзгадненне на адкрыццё гандлёвых кропак на ўнітарнае гандлёвае прадпрыемства «Коопрынок». І гэтаму чалавеку з такой працоўнай біяграфіяй, баранавіцкія чыноўнікі даюць «зялёнае святло» ў дэпутаты?”
Да сваёй заявы Чарнавус прыкладвае артыкул, у якім распавядаецца пра відавочныя махінацыі.