15.12.2018 Грамадства
Брэсцкі абласны суд не задаволіў 2 скаргі праціўніка будовы завода АКБ
13 снежня суддзя Аляксандар Рыгоравіч Саўчук разгледзеў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Канстантына Астапука, вядомага як ЛІСа затрыманага на плошчы.
Нагадаем, падчас “хапуна” пасля кармлення галубоў 30 верасня грамадзкага актывіста міліцыянты абвінавацілі ў непадпарадкаванні падчас затрымання. Астапук патлумачыў суду, што падчас затрымання яму стала кепска, міліцыянты яго схапілі, пабілі і завезлі ў РАЎС, пазней ў шпіталь. Пакаралі штрафам, правёў пад вартай 4 сутак...
Астапук хадайнічае запатрабаваць вынікі экспертызы са шпіталя. Суддзя адмовіў.
Астапук падтрымлівае свае патрабаванні ў поўным памеры. Просіць адмяніць пакаранне. Сцьвярджае, што ў судзе першай інстанцыі не заслухалі сведкаў з яго боку, відэа затрымання не ўзялі пад увагу, відэа з рэгістратаоаў міліцыянтаў суду прадстаўлена не было.
“Я ўцякаў , бо злякўся, яны беглі на мяне, крычалі: “Стой!”, “Стаяць!”. Праз іх я выскачыў на дарогу... Пакаранняў за адно мерапрыемства задта шмат. Мяне рпазбавілі права на адваката, ў вязніцы не кармілі...” - распавядаў суддзе актывіст.
Суддзя: “На відэа бачна, што вы трымаецесь за поручні”.
“Так мне было кепска таму я трымаўся, і супраціву я не аказваў, я і людзі выклікалі хуткую, яна прыехала, але мяне ўжо звезлі. За адно мерапрыемства мяне пакаралі тройчы...” - адказвае Астапук.
Пастанова суддзі Аляксандара Саўчука: “Справа разгледжана судом Ленінскага рваёна г. Брэста поўна і правільна... Скаргу пакінуць без задавальнення, а пастанову без зменаў”.
Другую скаргу Канстанціна Астапука разгледзела суддзя Руслана Альбертаўна Сянько.
Перад усім суддзя папярэдзіла прысутных аб недапушчэнні парушэння парадка і непавагі да суда, або - штраф ці арышт.
Астапук выказаў недавер суду: “Вы не аб'ектыўны. Можаце агучыць прысуд, ён ўжо напісаны, вы нават не выходзіце, каб прыняць рашэнне”.
Адвод суддзя адхіляе.
Актывіст хадатайнічае аб запатрабаванні вынікаў судова-медыцынскай экспертызы: “Мяне збілі падчас затрымання. Я перакананы, што гэта важна”.
Суддзя ізноў адхіляе.
Зачытваюцца матэрыялы справы: “Быў пакараны паводле артыкула 23.34-1 КаАП за ўдзел у кармленні галубоў 30 верасня. Быў майцы з надпісам “Брэст супраць свінца!”...”
“З пакараннем я не згодны, бо грамадзкага парадку не парушаў. Нікаму не ствараў небяспекі: Галубы прынамсі майкі не баялісь. Было холадна , я апрануў майку.
Маёр Буката са мной зрабіў фотку, ніхто мяне не папярэджваў , што я нешта парушаў, у гэты дзень я дыхаў паветрам, гэта не забаронена. Што там рабілі іншыя грамадзяне мне абыякава. Не мае абавязкі колькі і навошта прыходзіць людзей на плошчу. Адразу прыміце рашэнне аб забароне наведвання плошчы.
У краіне фашыстоўскія метады: АМАП, арышт, штраф, хапуны... Я ніколі не парушаў грамадзкі парадак, а ў РАЎС міліцыянты здзекваюцца, пагражаюць, адваката не дапушчаюць. Я заяўляў адваката, калі быў у РАЎС. Мне не далі. Маіх сведкаў у судзе не дапытвалі. Міліцыя мае рэгістратар, але відэазапісаў не прадастаўляе”, - патлумачыў абставіны справы грамадзкі актывіст.
“Вы не зрабілі заўвагі на пратакол судовага пасяджэння, а зараз заяўляеце сведкаў”, - адмаўляе суддзя ў магчымасці заслухаць сведкаў з боку грамадзкага актывіста.
“Суды работаюць па ўказцы з гары...”, - працягвае Канстанцін Астапук.
Суддзя Руслана Сянько прымае пастанову пакінуць пастанову суда Ленінскага раёна г. Брэста без зменаў, а скаргу без задавальнення.