22.12.2018 Грамадства
Ці адпавядае намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста Мікалай Самасюк пасадзе, якую займае?
22 снежня ў судзе Ленінскага раёна г. Брэста завершыўся разгляд апеляцыйнай скаргі грамадзкага актывіста Ўладзіміра Казлоўскага. Суддзя Святаслаў Каліна.
Нагадаем, 7кастрычніка падчас затрымання грамадзкіх актывістаў за кармленне галубоў, група абураных сведкаў здарэння патрабавала адпусціць несправядліва затрыманых.
Пазней намеснік начальніка Ленінскага РАУС г. Брэста Мікалай Самасюк склаў на некаторых сведкаў затрымання пратаколы аб парушэнні імі пункта 20 ПДР і пакараў паводле арт. 18.23-1 КаАП штрафамі.
Уладзімір Казлоўскі атрымаў пакаранне ў 3 базавыя адзінкі. Не пагадзіўся, бо гэты пункт ПДР тычыцца прадметаў, а не людзей, і падаў у суд.
На мінулым пасяджэнні суддзя Станіслаў Каліна выклікаў начальніка міліцыі грамадзкай бяспекі Мікалая Самасюка ў суд, каб пачуць ягоную версію здарэння.

Першым выклаў сваю пазыцыю Ўладзімір Казлоўскі: “Мяне пакаралі неправільна. У той дзень я шпацыраваў па плошчы, пабачыў, як супрацоўнікі міліцыі цягнуць знаёмую мне жанчыну. Я падышоў, іншыя падышлі. Яе цягнулі ў двор дома. Мы спыталі за што. Я на сказала, што ня ведае. Міліцыя нічога не тлумачыла. Людзі пачалі абурацца. Яе запіхнулі ў спецсродак і звезлі. Я нічога не парушаў, сігналаў на аўтамабілі не памятаю, супрацоўнікі міліцыі мне нічога не казалі.
Самасюк ня ведае правілаў дарожнага руху, неаднаразова прыцягліваўся да адказнасці за парушэнне ПДР, і бярэ на сябе адказнасць караць за ПДР. У пастарунку ён мне пагражаў. Прашу суд адмяніць пастанову Самасюка”.
Мікалай Самасюк меў іншае бачанне здарэння: “Казлоўскі сказіў сітуацыю. Усё бачна на відэа, таксама відна Пятрухіна, а наконт Мухаўца і наркотыкаў я хачу запытаць зараз”.
“Я максімальна дакладна агучыў нашу размову ў РАЎС”, - запярэчыў Казлоўскі.
“Гэта паклеп”, - кажа Самасюк: “А скарга безпадстаўная”.
Грамадзкі актывіст: “Самасюк наўмысна так кажа, бо заводзіць у кабінет, дзе няма відэазапісу і сведкаў...”
Суддзя Станіслаў Каліна не марнаваў час на прыняццё рашэння па скарзе і адразу агучыў пастанову суда ў якой пакінуў пастанову Самасюка без зменаў, а скаргу актывіста без задавальнення.

Пасля суда грамадзкі актывіст сказаў: “Пункт 20 ПДР не адпавядае сітуацыі за якую мяне пакарана. Самасюк не валодае дастатковымі ведамі ў галіне правілаў дарожнага руху. Яго за гэта шматкроць прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці. Якое ён можа караць за гэта іншых?!”