22.12.2018 Грамадства
Блогера не пусцілі за мяжу
19 снежня блогера Сяргея Петрухина знялі з аўтобуса на памежным пераходзе з Літвой “Прывалка”.

Памежнік які ставіў пячатку ў пашпарт патлумачыў, што Ленінскі РАЎС г. Брэста наклала забарону на перасячэнне мяжы.

Па вяртанні ў Берасце блогер праз кнігу заўваг і прапаноў запытаўся ў Ленінскім РАЎС: “За што забаранілі выезд, чаму не паведамілі аб забароне і што зрабіць, каб гэтую забарону зняць?”.
Неўзабаве пасля візіта ў аддзяленне па грамадзянству і міграцыі АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста блогер даведаўся, што следчы СК Андранік Хачатран пазбавіў яго выезда за мяжу.
Нагадаем, у ліпені 2018 года на берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна следчым камітэтам заведзена крымінальная справа справа паводле ч.2 арт 189 КК “абраза”!!! Блогер абразіў сваімі відэаролікамі дзьвух міліцыянтаў....
http://brestspring.com/index.php?id=202&page=5&rub=&year=2018
http://brestspring.com/index.php?id=220&page=4&rub=&year=2018
“Цікава, што ў дакуманце, які нам паказалі ў АГіМ Ленінскага раёна, следчы Хачатран спаслаўся на 11-ы артыкул Закона “Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь...”, а гэты артыкул называецца “Парадак зняцця (адмены) часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь” і супрацоўнікі АГіМ гэтага не пабачылі.
Гэта сведчыць аб нізкай прававой кваліфікацыі як следчага так і супрацоўнікаў АГіМ, назіраем агульную дэградацыю дзяржворганаў”, - каментуе сітуацыю праваабаронца Ўладзімір Вялічкін.