20.01.2019 Грамадства
Берасце корміць галубоў
Трэці раз у гэтым годзе праціўнікі будовы завода свінцовых акумулятарных батарэй сабраліся на глаўнай плошчы горада.

Міліцыянтаў у форме і ў цывільным было заўважана больш, чым на папярэдніх акцыях. Магчыма гэта звязана з тым, што ў сацсетках прамільгнула інфармацыя, што варта карміць галубоў па ўсёй рэспубліцы, бо экалагічных праблем у Беларусі ўзнікае ўсё больш і больш.
Ёсць інфармацыя, што актывісты са Светлагорску, без падтрымкі Слабады, ў якой учора адбыўся ўкід смярдзючай вадкасці і пены з завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) ва ўлеўную каналізацыю, таксама выйшлі на цэнтральную плошчу свайго горада.


Пасля чаго яны пайшлі ў Светлагорскі РАУС, і падалі заяву на выяўлены 19 студзеня факт незаконнага зліву з ліўнёвай трубы ЗБЦ.
Блогеры асвятляюць чарговае кармленне галубоў у Берасці
Людзі абмяркоўваюць апошнюю падзею, калі міністр Худыка адмовіўся адказваць на пытанні грамадзкіх актывістаў Лепясевіча і Бекалюка падчас наўпроставай лініі
Шмат хто абураецца пазіцыяй уладаў аднісна шкодных вытворчасцяў і здароў'я насельніцтва. Выказваюць сумнеў у іх здатнасці адэкватна асэнсоўваць наступствы прынятых рашэнняў

Сярод прысутных ішоў збор подпісаў, ўжо дзевяты па ліку, каб улады вызначыліся з датай і правялі сустрэчу з грамадскасцю Раёна і Берасця.


Некаторыя кажуць, кала паўтары сотні праціўнікаў сабраліся на плошчы ў гэты дзень. Сярод прысутных былі госці з Менску. Кажуць, што адмыслова прыехалі падтрымаць.