14.03.2019
Дарога ў Берасцейскае гета
Віталь Казак не гледзячы на тое, што 11 сакавіка быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь за акцыю памяці расстраляным у гады ВАВ берасцейцам, зноў ўшанаваў памяць загінуўшых ахвяраў.
13 сакавіка ён ўсталяваў вянок з надпісам "Вечная памяць загінуўшым, з глыбокім паклонам ад жывых» каля плота будаўніцтва элітнага жылля «Прыбужскае квартал» з боку вуліцы Савецкая.
Цюльпанамі, жалобнымі стужкамі і запаленымі лампадамі ён зрабіў дарогу ад вул. Астроўскага, праз Савецкую да будоўлі, па якой гітлераўцы вадзілі на расстрэл берасцейцаў.
Падрабязнасці на відэа.