15.03.2019
Журналіста выклікалі ў “апорку”
Журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца позвай выклікалі ў апорку на вул. Савецкай на 12-00 15 сакавіка. Дзе на яго склалі чарговы пратакол па арт. 22.9 КаАП
за тое, што ён “20.02.2019 каля 11-00 ... калі знаходзіўся ў будынку УК “Брэсцкі абласны краязнаўчы музей” ... фактычна выконваў ... функцыі журналіста замежнага сродка масавай інфармацыі без акрэдытацыі ... злаўжыў правамі і парушыў абавязкі журналіста ..., а менавіта інтэрвюаваў гр-на Башкова Аляксандра Аляксандравіча, а потым падрыхтаваў артыкул пад назовам “Берасцейцам прадставілі адзін з сімвалаў горада”, якая была размешчана на інтэрнет-сайце “www.racyja.com”...”.

Суд прызначаны на 29 сакавіка.