19.03.2019
Хто сапраўдны вінаваты ў ДТЗ з машынай ДАІ?
Пасля таго як 16 сакавіка машына ДАІ ўрэзалася ў таксі на скрыжаванні каля новай “Кароны” прайшло ўжо трое сутак, а ніякай афіцыйнай інфармацыі ад УУС няма, акрамя той што здароўю вадзіцеля таксі нічога не пагражае.

Жонка і маці таксіста перажываюць, што следства не правядуць належным чынам, і цяпер яны адпраўляюць лісты ў розныя праваахоўныя органы вобласці і рэспублікі з просьбай старанна разабрацца ў гэтай справе.
Перажыванні родных зразумелыя. Грамадскасці ня трэба распавядаць на што толькі не ідуць сілавікі, для таго каб адмыць свой мундзір і апошні выпадак з Сяргеем Ярасем яскравае таму падцверджанне.
На мой погляд сілавікі не даюць каментароў, таму як натужна думаюць, як выйсці з вельмі непрыемнага становішча, і не спяшаюцца з заявамі.
Мы наведалі таксіста Дзмітрыя ў адной з устаноў аховы здароўя Брэста. У яго струс мозгу, зсунулісь пазванкі і шматлікія гематомы.
Ён распавёў нам пра аварыю і пра тое, што было пасля. Глядзі на Народным Рэпарцёры:
Мы будзем старанна асвятляць дадзены выпадак, для таго каб было праведзена прынцыповае, дакладнае следства і быў вызначаны сапраўдны вінаваты гэтага ДТЗ.
Звярніце ўвагу на момант, калі былі ўключаныя “міргалкі”
Беражыце сябе.
Сяргей Пятрухін,
Народны Рэпарцёр
У фільме выкарыстана відэа з каналаў:
PRO100 DIMA жыццё https://www.youtube.com/embed/watch?v=dErkGZQdfok
Рэальны брэст https://youtu.be/4OQJ8cq0iyM
Віртуальны брэст https://youtu.be/eD7PCGeuN7A