01.04.2019
Грамадзкі актывіст абскарджвае пастанову суда
3 красавіка ў Брэсцкім абласным судзе будзе разгледжанга скарга грамадзкага актывіста Віталя Казака на пастанову суддзі суда Ленінскага раёна г Брэста Каліны С.І. ад 18 лютага.
Нагадаем, у Берасці 10 лютага адбылося традыцыйнае нядзельнае кармленне галубоў у знак пратэсту супраць будаўніцтва побач з горадам акумулятарнага завода. Упершыню за год пратэсту пасля кармлення галубоў людзі не разышліся па дамах, а прайшлі па вуліцах Пушкінскай і Савецкай да кінатэатра «Беларусь», дзе нейкі час слухалі выступ вулічнага музыканта, які па просьбе Віталя Казака ўключыў гімн пратэстнага руху «Жыць».
16 лютага грамадзкага актывіста выклікалі ў Ленінскі РАЎС і там затрымалі да суда. 18 лютага суд прызнаў яго вінаватым па артыкуле 23.34 частка 3 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і аштрафаваў на 40 базавых (1020 рублёў), ў віну Віталю Казаку прад’явілі "арганізацыю незаконнага масавага мерапрыемства ў ня устаноўленым для гэтага месцы з прыцягненнем да правядзення гэтага мерапрыемства грамадзяніна замежнай дзяржавы». Музыкант быў грамадзянінам Эквадора. https://brestspring.com/index.php?id=358&page=2&rub=&year=2019
Грамадзкі актывіст не пагадзіўся з пастановай суда першай інстанцыі і звярнуўся са скаргай у абласны суд.
Разгляд скаргі прызначаны на 9:30 раніцы.
Суд знаходзіцца па вул Савецкіх Памежнікаў, 41.