02.02.2018 Грамадства
«Завод АКБ у Брэсце – што не так з грамадскімі абмеркаваннямі»
«Завод АКБ у Брэсце – што не так з грамадскімі абмеркаваннямі» – такая кампанія пачалася 23 студзеня. На краудфандынгавай пляцоўцы арганізацыі “За Вела-Брэст!”, а таксама “Час Зямлі” пачалі збіраць сродкі, якія б дапамаглі змагацца супраць акумулятарнага завода.
Але кампанія нечакана знікла з пляцоўкі, не гледзячы на тое, што грошы актыўна збіраліся і на рахунку ўжо былі сродкі. Згодна з планам актывістаў было: правесці юрыдычную ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе завода, падрыхтаваць іскавую заяву ў суд па яе вынікам, адправіць лісты ў кантралюючыя органы, арганізаваць і правесці публічную акцыю, на якой жыхары адкрыта выкажуць сваё меркаванне і пр. Магчыма, апошні пункт і стаў прычынай блакавання.
Паколькі пляцоўка “Улей” сваёй пазіцыі не раз’ясніла, вядуцца размовы пра збор сродкаў на пляцоўцы “Talaka”.