29.04.2019
Ліквідатар i пацярпелы - рэчы розныя
Сумная гісторыя Уладзіміра Сідарэнка пра тое, як дзяржаўныя органы,прынамсi ваенкамат, з ліквідатара катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ператварылі яго ў пацярпелага ад аварыі.
Ліквідатар i пацярпелы - рэчы зусім розныя, тым больш, што згоды на тое, каб быць ліквідатарам ва Уладзіміра ніхто не пытаўся: у 1984-1986 гадах ён праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі ў в/ч 3217, у аператыўным палку МУС. Уладзімір Сідарэнка ўпэўнены, што колькасць ліквідатараў рэгулюецца зверху…
За 12 гадоў даказвання, што ён не верблюд, ён так і не змог аднавіць свой статус ліквідатара. У 1986 ён ратаваў нас, і цяпер мае мноства хвароб, дрэнныя жыллёвыя ўмовы і статус пацярпелага, замацаваны знакамітым Базанавым…
Сяргей Пятрухін,
Народны рэпарцёр