27.12.2011 Грамадства Лісты Саньнікава дзесьці зьнікаюць Пасьля працяглага перапынку Ірына Халіп атрымала ліст ад мужа, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3» пад Віцебскам.">
Пасьля працяглага перапынку Ірына Халіп атрымала ліст ад мужа, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, які адбывае пакараньне ў калёніі «Віцьба-3» пад Віцебскам. Ірына лічыць, што лісты мужа цэнзуруюцца. Гэтым разам Андрэй Саньнікаў напісаў, што спрабуе расказаць аб тым, што адбываецца зь ім у калёніі, але, зазначае, што «відаць, пошта ў твой бок зусім не працуе». З гэтага Ірына Халіп робіць выснову: праўдападобна, з Саньнікавым нешта адбываецца. Пры гэтым яна не выключае катаваньня, галадоўкі ці цяжкой хваробы: «І ўлады намагаюцца схаваць гэта любым чынам», — кажа спадарыня Халіп. Тым часам, як адзначае сайт charter97.org, адвакатка палітзьняволенага Марына Кавалеўская атрымала адказ на сваю скаргу з Магілёўскай абласной пракуратуры. Абаронца палітыка амаль два месяцы ня можа сустрэцца са сваім падабаронным. У лісьце напісана, што адвакатка не была дапушчаная да Саньнікава падчас ягонай перасылкі ў Магілёўскую турму, паколькі ад яго нібыта не было адпаведнай заявы. Аднак адвакатка заяўляе, што яшчэ пасьля першага этапу, калі асуджанага перавозілі з Наваполацку, была дамоўленасьць: у выпадку паўторнага этапу зьняволены піша заяву на прадстаўленьне спатканьня са сваім абаронцам. Таму падобны адказ абарону Саньнікава не задавальняе ніяк. www.svaboda.org/content/article/24435103.html
Архіў навін
21.12.2011 НАША НАВІНА Быць або не быць Юрыдычным адрасе Брэсцкай гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»
21.12.2011 НАША НАВІНА А ці была дадатак? Ваеннаслужачым і і ваенным пенсіянерам з 1 лістапада былі павышаны выплаты па акладаў за воінскае званне. Звычайна павышэнне акладаў і пенсій адбываецца адзін раз у год. У сувязі з інфляцыяй аклады і пенсіі ваеннаслужачым МА, МУС былі павышаны ў сярэднім на 25-30%.
17.08.2011 НАША НАВІНА Народжаны Брэсцкім гарвыканкамам дакумант з'яўляецца "юрыдычным нонсэнсам" 17 жніўня ў Брэсцкім гарадскім выканаўчым камітэце праваабаронца Вялічкін атрымаў адказ на сваю заяўку па дазвол на піекетаваньне 22 жніўня з 16.00 да 17.00 на стадыёне "Лакаматыў" за подпісам кіраўніка справамі гарвыканкама В.В. Чарнова.