29.05.2019
Сычоў! Я патрабую знайсці злачынцу!
Маці памершага два гады таму Андрэя Тарасенка звяртаецца да галоўнага па Берасцейскаму МРА следчага камітэту.

Два гады таму ў красавіку 2017 г. у Брэсцкай гарадской бальніцы СПМ памёр 32-х гадовы Андрэй Тарасенка.
Нагадаю, што следства ўстанавіла – за некалькі дзён да смерці ён быў збіты. Збілі яго ў АПП на Кавалеўцы куды з гэтай нагоды нават выклікалася карэта хуткай дапамогі.
Андрэй Тарасенка. Двое дзетак засталіся без таты.
У апорку Андрэя даставілі з кавярні «на Ясеневай», дзе ён нібыта пасварыўся з адным з наведвальнікаў у чорным касцюме, які разам з ім сеў у міліцэйскую машыну, якая прыехала па А. Тарасенку.
У ходзе праверкі напісанай сваякамі заявы па факце смерці Андрэя знік відэазапіс з кафэ. Следства выявіла, што знікла яна ў руках участковага Аляксея Момліка, які ў органах ужо не працуе, але за знішчэнне рэчыўных доказаў адказнасці не панёс.
У той дзень дзяжурыў на апоркі Дзмітрый Грыка. Але ён чамусьці нічога не памятае аб тых падзеяў і... на дадзены момант працуе таксістам.

Маці Андрэя Таццяна Мельнічук два гады дамагаецца расследавання смерці сына і лічыць, што начальнік Брэсцкага МРОСК Руслан Сычоў наўмысна не праводзіць следства належным чынам, каб міліцыянты, якія збілі яе сына, пазбеглі крымінальнай адказнасці.
Маці Андрэя Таццяна Мельнічук.
Таццяна Мельнічук патрабуе ад Руслана Сычова аднавіць запісы відэаназірання, якія знішчыў Аляксей Мамолік, Таццяна патрабуе знайсці чалавека, які сядаў у міліцэйскі аўтамабіль разам з яе сынам, Таццяна патрабуе знайсці злачынца і аднавіць справядлівасць.
Сяргей Пятрухін, Народны Рэпарцёр