11.02.2018 Грамадства
У Брэсце адкрылася юбілейная выстава маладых мастакоў "Усе разам"
У Выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра 9 лютага адбылося адкрыццё традыцыйнай штогадовай выставы маладых мастакоў рэгіёну "Усе разам-5".
У групавой экспазіцыі прадстаўлена 87 работ 49 аўтараў. Гэта жывапіс, графіка, гравюра, арт-аб'екты, скульптурныя кампазіцыі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Дзве траціны аўтараў ўпершыню ўдзельнічаюць у папулярным праекце. У сваёй большасці гэта творчая моладзь, студэнты брэсцкіх ВНУ. Ёсць сярод удзельнікаў і сталыя аўтары, якія ўжо паспелі заявіць пра сябе як пра мастакоў, якя маюць свайго гледача і вопыт выставачнай дзейнасці. Гэта Ганна Радзько, Міравлад Палачыч, Юрый Стыльскі, Дзмітрый Булдакоў, Святлана Валасюк. З экспазіцыяй
"Усе разам-5" можна азнаёміцца да 25 лютага.