13.02.2018 Грамадства
Рэха ад збора подпісаў супраць аккумулятарнага завода наздагнала Лябедзку ў Жабінцы
Анатоля Лябедзьку затрымалі 9 лютага 2018 г. у Жабінкаўскім раёне, калі ён вяртаўся ў Менск, пасля збора подпісаў супраціў адмены будаўніцтва ў Берасці аккумулятарнага завода Лемешэўскага. Ягонае аўто спынілі супрацоўнікі ДАІ. Доўга правяралі дакументы, і калі даведаліся, што ў Лябедзькі скончыўся тэрмін дзеяння пасведчання кіроўцы, сталі выцягваць яго з машыны. У выніку склалі пратаколы за парушэнне ПДР і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Група падтрымкі
Уначы 10 лютага Лябедзька перавезлі ў Кобрынский ІЧУ, дзе ён знаходзіўся да 12 лютага. Суд адбыўся ў Жабінцы, куды Анатоля прывезлі а 12 гадзіне, але судовае пасяджэнне прызначылі на 14.15. Як аказалася, чакалі тэлебачанне, АНТ і БТ. На пасяджэнні была дазволена відэаздымка.
Ст. лейценант В. Саўчук, супрацоўнік ДАІ, які супыніў і вывалак з аўто А. Лябедзьку.
На паседжанні Лябедзька падаў хадайніцтва аб прадастаўленні абаронцы. Суддзя задаволіў хадайніцтва, і пасяджэнне перанеслі на 23 лютага 2018 г.
Сяргей Пятрухін, "Народны рэпарцёр"