16.06.2019
Зупыняцца карміць галубоў ніхто не збіраецца.
На плошчы ўдзельнік сустрэчы са старшынём Брэсцкага аблвыканкама Анатолям Лісам экаактывіст Алег Вялаў распавёў прысутным аб новых фактах парушэнняў пры будаўніцтве і пуска-наладачных працах.
Што кіраўнік вобласці абяцаў разабрацца і калі што закрыць завод.
Нягледзячы на абяцанкі берасцейцы не збіраюцца верыць словам.
"Не зупынім карміць галубоў, не зупынім маршаў, не зупынім свінцовай варты пакуль завод не закрыюць цалкам", - кажуць праціўнікі будовы завода.
Людзй на маршы было як звычай нeкалькі сотняў, гэтым разам мо 300.
Варта не забываць, шмат хто дэжурыць у свінцовай варце і пасля бессоннай начы мусяць адпачываць.
Пратэстуючых дагнаў блогер Пятрухін. Яго сёння выклікалі ў Ленінскі РАЎС на 12 гадзін.
Яго апытвалі наконт заяў, якія падаваў супрацоўнікам міліцыі.
Таксама у міліцыю выклікалі Віталя Казака , праўда ў Брэсцуі РАЎС
Каля сінагогі, сёння кінатэатр "Беларусь", Алег Вялаў яшчэ раз распавёў аб несанкцыянаваных слівах трутных вадкасцяў у ліўнёвую каналізацыю і іншыя сістэмы.
Прысутныя ўдзельнікі "свінцовай варты" выказваюць падзяку невядомым берасцейцам, якія адмыслова купляюць актывістам на варце ваду і марожанае.
"Гэткі клопат і павага з боку грамадзян надхняе нас на працяг барацьбы. Гэта значыць - мы на правільным шляху. Мы бачым, што сапраўды сапраўдная крыніца ўлады - народ", - сказаў адзін з вартавых.