18.06.2019
Пачалася вайна за люкі.
Завод АКБ працягвае працаваць нягледзячы на афіцыйныя распараджэнні ўладаў аб прыпыненні завода.
18 чэрвеня на прадпрыемстве, як звычайна, людна. "Свінцовая варта" зноў зафіксавала рух вадкасці ў ліўнечых калодзежах і выклікала міліцыю. Начальнік аховы Ігар быў узбуджаны больш звычайнага і мабыць нагаварыў лішняга (але гэта не дакладна). Выдаць сябе за афіцыйнае твар яму, не ўдалося. Але яго паводзіны красамоўна падкрэсліваюць, што з уладамi Берасця нешта не так. Адбываецца нешта няўцямнае: старшыню вобласцi спадара Ліса IPower ігнаруе, а ахоўнік Iгар трактуе КаАП так, як яму ўздумалася. А супрацоўнік міліцыі, дарэчы твар афіцыйны, ніякім чынам не замiнае Iгару. З-за гэтага можна падумаць, што начальні аховы Ігар кажа чыстую праўду)))
Зараз разгортваецца вайна каналiзацыйныя калодзежы, бо менавiта там фактура атручвання шчолаччу, якая злiваецца ў Мухавец. АйПаур намагаецца перакрыць актывiстам доступ да гэтых калодзежаў, якiя знаходзяцца па за тэррыторыяй АйПауэра.