15.02.2018 Грамадства
"Я жаўнер, я проста выконваў свой вайсковы абавязак! І ніякі я не "афганец"!"
- сказаў пасля судовага пасяджэння Аляксандар Сахарук: "Я ўзняў "бел-чырвона-белы" сьцяг 9-га траўня, таму што пад гэтым сцягам не было дэкрэтаў, якія шчамілі правы чалавека. Я нічога не парушыў. Мяне затрымалі, падзверглі здзекам, пагрозам і абразам асабліва ў міліцэйскім пастарунку. Я ня быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці - быў апраўданы, Але ж яны ня лічаць патрэбным прасіць прабачэння. Для мене "бел-чырвона-белы" сьцяг - гэта сымбаль свабоды і вызвалення".
15 лютага суд Ленінскага раёна г. Брэста разгледзеў скаргу грамадзкага актывіста, воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Сахарука на неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі. Суддзя Карпава Е.Ю. агучыць рашэнне суда ў 9-30 19 лютага.