08.01.2018 Грамадства
Прэс-рэліз
Ад мясцовых праблем да перадвыбарчай праграмы
У Брэсцкай вобласці 30 прадстаўнікоў абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і кампаніі «За наш горад» падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты розных узроўняў мясцовых Саветаў.
12 прадстаўнікоў БСДП і кампаніі «За наш горад» вылучаны ў Брэсцкі гарадскі і 11 у Брэсцкі абласны Саветы дэпутатаў. Яшчэ 7 актывістаў падалі дакументы на рэгістрацыю ў Бярозаўскім, Драгічынскім і Лунінецкім раёнах вобласці.
«Шмат хто з кандыдатаў вылучаюцца 2 шляхамі: ад партыі і шляхам збору подпісаў. Мы сабралі каля 2000 подпісаў за вылучэнне нашых кандыдатаў. Гэта быў вельмі каштоўны і карысны перыяд зносін з выбаршчыкамі. Намі пачуты дзясяткі праблем, якія хвалююць жыхароў вобласці. Пажаданні выбаршчыкаў, найбольш важныя мясцовыя праблемы стануць асновай нашых перадвыбарных праграм» - каментуе чарговы этап выбарчай кампаніі старшыня абласной арганізацыі БСДП, кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.
«Наступны наш крок - гэта правядзенне актыўнай агітацыйнай кампаніі і арганізацыя назірання на выбарчых участках. Ужо сёння мы запрашаем нашых прыхільнікаў прыняць актыўны ўдзел у гэтых самых важных этапах выбарчай кампаніі. Калі Вы згодныя далучыцца да нас на гэтым займальным этапе - пішыце нам у сацыяльных сетках» - заклікае гарадскі лідэр сацыял-дэмакратаў, кіраўнік арганізацыі «РОЎНАСЦЬіСПРАВЯДЛІВАСЦЬ» Ганна Канюс.
Прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП