21.07.2019
Разслабляцца рана - змагаемся за і дзеля дзяцей…
Па старой, добрай традыцыі спякотным ліпенскім днём берасцейцы ізноў сабраліся на плошчы Леніна, каб абмяркаваць апошнюю навіну – завод АКБ не прайшоў чарговую экалагічную экспертызу.
Але разслабляцца рана лічаць экаактывісты. “Мы хочам жыць у чыстым акаляючым асяроддзі. З’яжджаць нікуды не збіраемся. Змагаемся за і дзеля дзяцей…”

Блогер Пятрухін раздаваў спецвыпуск газеты “Народная Воля”, прысвечаны Міжнароднаму Дню Нельсана Мандэлы. “Мне асабліва прыемна, у гэтай газеце і пра мяне напісана з Кабанавым”, - згадаў ён.
Міліцыянтаў было не шмат. Яны былі ў цывільнай вопратцы і досць камунікатыўныя. Адзін здзіўлена казаў: “Гэтым разам мяне ніхто не абражае…”, а другі разважаў на філалагічныя тэмы: “Вось я лічу, што правільна па-беларуску - “міліцыянер”, а “міліцыянт” – гэта абразліва…”
Двух міліцыянтаў у форме двойчы агучылі папярэджанне аб недапушчальнасці ўдзела і правядзення несанкцыянаваных мерапрыемствах і адміністратыўнай адказнасці.
“Кармленне галубоў” скончылася традыцыйным шэсцем да кінатэатра “Беларусь”.