21.02.2018 Грамадства
Думкі аб Роднай мове
Міжнародны дзень роднай мовы, або міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА.
У гэты дзень народ кожнай краіны прысвячае думам пра родныя мовы. Нехта можа з гонарам сказаць, што гаварыў на ей увесь год, нехта ўжо не памятае мовы дзядоў.
А мы, беларусы, у гэты дзень з трывогай думаем пра яе лес.
Па ўсей краіне праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове, ва ўстановах адукацыі дзяцей заахвочваюць гаварыць па-беларуску, каб жыла яна, наша мова.
Так правільна адзначыў Анатоль Шушко ў свім вершы:
"Мова родная, богу годная,
уваскрэсні, прашу,
НАРОДНАЮ..."
Беларусы, давайце прыйдзем сення дадому і навучым сваіх дзяцей, унукаў, братоў некалькім словам на роднай мове, пакажам, як гаварылі нашы продкі. Таму што няма прыгажэйшага слова для чалавека, як слова, сказанае на мове бацькоў.