09.09.2019
Псіхалагічнае супрацьстаянне як подых перамен
У чарговую гадавіну Дня Беларускай Вайсковай Славы актывістка “Эўрапейскай Беларусі” Паліна Шарэнда-Панасюк зладзілі інфармацыйны пікет па збору подпісаў за сваё вылучэнне у кандыдаты як незалежнага кандыдата.

Паралельна з нагоды Дня Беларускай Вайсковай Славы праваабаронцы Берасцейскай Вясны і актывісты горада віншавалі берасцейцаў з адмысловага асобніка спецвыпуска газеты “Новы Час”.
З’яўленне ў цэнтры горада бел-чырвона-белага пікета напружыла гарацкія ўлады. Неўзабаве надышла жанчына, якая прадставілась старшынёй акруговай камісіі,то бок публічная асоба. Прозвішча жанчына не назвала, але сцьвярджала, што не дазваляе сябе фатаграфаваць. Варта нагадаць, што дазвол не тычыцца асобаў публічных. Верагодна “старшыня камісіі” аб гэтым ня ведае.
Шматкроць падыходзілі супрацоўнікі міліцыі пераважна ў цывільным. Дэманстратыўна вялі відэзапіс удзельнікаў пікету і прысутных грамадзян.
Сам намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Г. Брэста Мікола Самасюк неаднойчы наведваўся, каб ацаніць сітуацыю.
Апагеям было, калі каля дзясятка міліцыянтаў у цывільным і форме начале з намеснікам начальніка пашыхтавалісь насупраць пікетоўцаў, вочы ў вочы – луп-луп, мінакі таксама пачалі відэафіксацыю, агенты ў цывільным зніклі, двух у форме пайшлі міма.

Кожны раз з’яўленне міліцыі як магніт прыцягвала мінакоў. Берасцейцы відавочна гуртавалісь. Людзі падыходзілі гутарылі, задавалі пытанні, раілісь аб будучыні і перспектывах, падпісвалісь за прэтэндэнтку ў кандыдаты, рабілі фоты…
Бел-чырвена-белыя сцягі, ў колерах цела і крыві Хрыстовай, надхнялі берасцейцаў і давалі надзею на даўгачаканыя перамены і веру ў лепшую будучыню.

Як толькі берасцейцы даставалі тэлефоны, каб засняць тое, што адбывалась, колькасць супрацоўнікаў імкліва і непрыкметна скарачалась.