14.09.2019
Пятрухіна і Кабанава з "трэціх асоб" перавялі ў "адказчыкі"
У Эканамічным судзе Берасцейскай вобласці разглядаецца пазоў скандальна вядомага Айпаўэра да сябраў ініцыятыўнай групы Дзям'яна Лепясевіча і Дзмітрыя Бекалюка. АйПауэр ў чарговы раз абараняе сваю рэпутацыю.
Нагадаем, што калі ў 2018-м на дзелавую рэпутацыю свінцовага завода забрудзілі А. Кабанаў і С. Пятрухін Лемяшэўскага «абараніў» суддзя эканамічнага суда таварыш Нікіцін, чым моцнападмачыў свой і без таго ўжо небездакорны судзейскі імідж. Невядома чым кіраваўся тады суддзя указіўкай начальства або хабарам, але кулак правасуддзя ён абрынуў на блогераў, як кажуць "по песпределу", абавязаўшы блогераў у сваім рашэнні публічна папрасіць прабачэння і выдаліць відэа з канала. Але А. Кабаноў і. С. Пятрухін паслалі яго куды далей.
9 верасня 2019 г.
А тут зноў АйПауэру не спадабалася інфармацыя. На гэты раз вялікаму Свінцоваму бізнесоўцу не спадабалася стужка ў якой Д. Лепясевіч і Д. Бекалюк распавялі пра забруджванні свінцом, якімі акумулятарны завод узнагародзіў Берасце. Усе свае словы яны пацвердзілі дакументамі з розных дзяржаўных устаноў. Першапачаткова яны былі адказчыкамі.
Але неўзабаве хутка пасля падачы пазову Лемяшэўскага арыштавалі за хабар. У СІЗА акрамя яго кінулі двух чыноўнікаў міністэрства прыродааховы. Аб заводзе АКБ непахвальна выказаўся сам кіраўнік Беларусі. А яшчэ ранейІ ўсе даведаліся, што на крыніцы № 22 выкіды свінцу перавышаюць ГДК у 178 разоў!!! То бок аб якой рэпутацыі можа ісці гаворка, калі увесь свінцовы бізнес Лемяшэўскага пабудаваны на ілжы?
Але суддзя Ніна Дзеркач вырашыла дасканальна разабрацца ў відавочнай справе і 12 верасня прыняла рашэнне зрабійць А. Кабанава і С. Пятрухіна адказчыкамі, бо на пачатку працэсу яны былі ў статусе трэціх асоб.
Юрыст Айпауэра Павел Манойлаў падобны на чалавека, які моцна атруціўся свінцом. Ён з цяжкасцю фармулюе свае думкі, і калі кажа іх, то ніхто не разумее што ён кажа. Яму не дапамагае а ні касцюм ў клетку, а ні боты на босу нагу.
11 верасня 2019 АйПауэр нагнаў ў залу сваіх супрацоўнікаў дзеля падтрымкі юрыста Манойлава, якога натоўп натхняе і ён распавядае больш связна.
Суддзя задаволіла наша хадайніцтва аб азнакамленні з матэрыяламі справы. Слуханні працягнуцца праз два тыдні. Даккладная дата яшчэ невядома.