24.02.2018 Грамадства
Назіральнікі паводзілі сябе «вызываюшчэ»
23 лютага адбылося пасяджэнне Брэсцкай гарацкой камісіі па выбарах дэпутатаў у гарсавет. Пасяджэнне распачалося па новым сцэнары спачатку на пасяджэнне камісіі не пусцілі выбаршчыкаў, выдалілі кандыдата ў аблсавет Сяргея Вакуленку. Кандыдатаў, якія падавалі скаргі на фальсіфікацыю выбараў, выдалілі ў калідор: «Вас запросяць». Пакінулі назіральніка.
Начальнік аддзела па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ірына Мокат, яна ж старшыня камісіі, павіншавала прысутных з Днём Абаронцаў айчыны…
«Сення мы разглядаем скаргі на прызнанне выбараў не сапраўднымі. (Дзяніс Турчаняк – 17 выбарчая акруга, Ігар Маслоўскі – 39, Валянцін Лазарэнкаў – 34, Сяргея Мазана – 35, Ганна Канюс – 28.). Звяртаю ўвагу, што замест 10 дзен па закону, мы разглядаем гэтыя скаргі ў 5-цідзёны тэрмін», - паведаміла старшыня камісіі.
Вызывается кандыдат Валянцін Лазарэнкаў.Разам з ім заходзіць Вакуленка і патрабуе аддаць ягоныя дакуманты. Перапынак. Дакуманты аддалі.
«
Мы атрымалі 5 скарг па 5 выбарчым акругам. Звяртаю ўвагу на ідэнтычнасць скарг, змест скарг вельмі падобны. Праверка праведзена», - даводзіць прысутным Ірына Мокат: «Па выніках дакладзе член камісіі Наталля Янголенка».
Наталля Янголенка, яна ж начальнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама, паведаміла прысутным, што кандыдаты скардзіліся на тое, што:
- ў выбарчыя камісіі не былі ўключаныя іх вылучэнцы,
- што паралельны падлік галасоў, які вялі назіральнікі кандыдатаў, выявіў разыходжанне ў колькасці прыняўшых удзел у галасаванні,
- што старшыні участковых камісій не прымалі і не разглядалі скаргіі назіральнікаў і давераных асоб кандыдатаў,
- што колькасць выбарцаў па акругах вызначана няверна,
- парушанана працэдура падліку галасоў.
Наталля Янголенка паведаміла, што па ўсіх фактах была праведзена праверка: узяты тлумачэнні старшыняў камісій, справаздачы назіральнікаў, довады разглядаліся. Па кандыдату Турчаняку ёсць 3 адмовы суда. Па выніках праверка парушэнняў не выяўлена, факты не падцвердзілісь, а таму ў задавальненні скарг адмовіць.
«Былі таксама скаргі ад грамадзян Чмель, Шубіч , Петрусевіч, Заўлічны… У сваіх скаргах яны канстатуюць сваі назіранні і нічога не просяць. Таму пакінем іх скаргі без руху, да ведама. Падобныя скаргі былі напраўлены ў пракуратуру, тая перанакіравала іх нам. Ніякіх новых фактаў…» - паведаміла прысутным напрыканцы пасяджэння старшыня Ірына Мокат.
Камісія прагаласавала адзінагалосна за адмову ў задавальненні скарг кандыдатаў «Аб прызнанні выбараў несапраўднымі». Старшыня Ірына Мокат паабяцала даць пісмовы адказ кожнаму з аплікантаў.
Назіральнік Уладзімір Вялічкін: «Вынік абсалютна прадбачаны. У заяўнікоў не было ніякіх шанцаў перамагчы ні пры якіх умовах. Камісіі утвораныя пераважна з работнікаў адных працоўных калектываў, шляхам вылучэння праз «ГоНГА»(прадзяржаўныя арганізацыі) – «Белая Русь», БРСМ, Саюз жанчын, Чырвоны крыж, разнастайныя ветэранскія арганізацыі… Па дзесятку праўладных назіральнікаў ад праўладных арганізацый работнікаў тых жа працоўных калектываў, начальнікі якіх узначальваюць камісіі і балатуюцца па акругах, дзе знаходзяцца іх прадпрыемствы.
Член гарацкой камісіі Наталля Янголенка, яна ж начальнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама, агучвала, што пісалі гэтыя «назіральнікі» ў сваіх справаздачах: «Назіральнікі, між іншым Грамады, паводзілі сябе «вызываюшчэ», выгуквалі заўвагі, перашкаджалі, некарэктна сябе паводзілі»…
На 75 вучастку, я асабіста меў магчымасць пераканацца, што гэтыя «назіральнікі» не маюць «зялёнага» разумення аб выбарчым заканадаўстве, калі я пайшоў назіраць за падлікам бюлетэняў, адпаведна выбарчага кодэксу, яны недзе далёка пад сценкай з'едліва падхіхіквалі… Мэта ў іх не назіраць, а нейтралізаваць сапраўдных назіральнікаў і апраўдоўваць неправільныя дзеянні камісіі.
Кандыдат Валянцін Лазарэнкаў, сябра «Грамады», выказаў у гарацкой камісіі набалелае:
«Патрабаванні АБСЕ не былі выкананы, нават да стала не падпусцілі, галасы ня лічуць, толькі старшыня і сакратар нешта ведаюць, але пішуць, што ім сказалі...
Мы выхоўваем ліцемераў - настаўнікаў, дзеянні якіх падпадаюць пад крымінальную адказнасць і яны вучаць нашых дзяцей! Вось, што я хацеў сказаць. Выбараў няма з 96 года. Вы крышуеце крымінальныя злачынствы, гэта ня толькі мая думка…»
Я са свайго боку пабачыў, што падчас выбараў выявілась з'яўленне ў Берасці канкуруючых бакоў – стаўленікаў выканкамаў і вылучэнцаў сярэдняга бізнэсу, першыя «перамагаюць» на датэрміновым галасаванні, а другія ў дзень выбараў.
Уладам даўно трэба перастаць хлусіць і махляваць на выбарах. Гэта толькі раздражняе электарат, правакуе стварэнне «рэвалюцыйнай сітуацыі» ў Беларусі. Пэўна нехта надта стараецца падарваць стабільнасць у краіне,каб памяняць уладу ў Беларусі».