21.09.2019
Да пікету дзейнага дэпутата парламента амаль ніхто не падыходзіў
За час сумеснага двухгадзіннага збору подпісаў з прадстаўнікамі дзеючага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Брыча, якія стаялі пад штандарамі БРСМ і Белай Русі, высветлілася, што "народны выбраннік" не карыстаецца належным аўтарытэтам у грамадзян, асабліва ў студэнтаў, асабліва за тое што падпісаў Закон аб адтэрміноўках ад ад войска.
Адзін з валанцёраў пікету ад незалежных вылучэнцаў з народа спецыяльна вёў падлік колькі берасцейцаў пакінулі подпіс за Леаніда Брыча. 3 чалавека за 2 гадзіны.
На пікеце народных вылучэнцаўА. Кабанава, Е. Макарэвіч, Р. Кісляка, В. Мароза за гэты ж час было сабрана больш за 30 подпісаў.Дарэчы заўважым, што ні адзін з дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў не цікавіўся пратэстамі супраць завода АКБ, якія доўжацца больш за 20 месяцаў.