22.09.2019
"Усё матэрыялы крымінальнай справы аднесены да дзяржаўных сакрэтаў"
У Кобрын вядомы беларускі журналіст Марат Гаравы прэзэнтаваў сваю апошнюю кнігу-даследванне "НКВД забіваў у Курапатах".
Прэзэнтацыя адбылася дзякуючы падтрымцы мясцовага жыхара Алеся Меха. рамесніка. Марат Гаравы распавёў аб гісторыі даследванняў прэзэнтаваў шмат дадатковых матэрыялаў адносна тэмы забойстваў супрацоўнікамі НКУС.
Між іншым Марат распавёў аб выпадках вандалізму "Народнага мемарыялу": "Аднойчы паймалі двух вандалаў. Была распачатая крымінальная справа. Лукашэнка вызваліў ад крымінальнай адказнасці. І што цікава, прозвішча аднаго з вандалаў было такое ж, як аднаго з катаў... Не буду агучваць, малады яшчэ.
Наведаў паблізкую школу, апынулася вучні нічога ня чулі аб Курапатах. Як такое можа быць?! Да месца забойстваў 250 метраў. Увесь свет ведае пра гэта месца. Клінтан прыяжджаў. А тут ня ведаюць. Вось і роля дзяржавы... "