29.09.2019
У Берасці працягваецца пратэст супраць будовы акумулятарнага завода
(фотарэпартаж)

У нядзелю 29 верасня каля 100 чалавек выйшла “карміць галубоў” на плошчу Леніна. Прысутнічаюць супрацоўнікі МУС у цывільным і інтэрнет-тролі. З’явілась два міліцыянты ў форме з мегафонам.


Папярэдзілі аб адказнасці і зыйшлі.

Пратэстоўцы прайшлі па вуліцах горада, колькасць пратэстуючых падвоілася. Шпацыр скончыўся побач з кінатэатрам Беларусь і перайшоў у збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Палату Прадстаўнікоў ад праціўнікаў будовы акумулятврнага заврда.



Сбор подпісаў працягнуўся пад наглядам супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным.

Абышлося без затрыманняў.