01.10.2019
Мікалаю Маслоўскаму вынесенае папярэджанне
Перадвыбарная кампанія ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праходзіць млява. За доўгія гады людзі прывыклі, што" ад іх нічога не залежыць"," нічога зрабіць нельга","яны ўсё ўжо вырашылі".
Акруговая выбарчая камісія 104 Кальварыйскай выбарчай акругі аднагалосна ўхваляе вынясенне папярэджання блогеру Мікалаю Маслоўскаму, вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
26 верасня ў Менск прыехалі сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Маслоўскага-вядомыя беларускія блогеры Сяргей Ціханоўскі, Павал Спірын, Арцём Шапараў, Андрэй Павук, Уладзімір Цыгановіч, Марат Мінскі, Аляксандр Кабанаў, Сяргей Пятрухін. На пікет да Мікалая.
Мікалай Маслоўскі
На гэты пікет прыехалі таксама тыя, хто глядзіць гэтых блогераў. Гледачы. Прыехалі з розных гарадоў краіны - Ліда, Ворша, Маладзечна, шмат хто з раёну. Каб пагутарыць, паціснуць адзін аднаму рукі, сфатаграфавацца. Атрымалася выдатная сустрэча і каля ўваходу ў гіпермаркет "Карона" на Кальварыйскай 24 з 14. 00 да 20. 00 была актыўная тусоўка з фотасесіямі і інтэрв'ю.
Падчас размовы блогер Сяргей Ціханоўскі раздаваў налепкі з рэкламай свайго ютуб канала "Краіна для жыцця". Менавіта налепка паслужыла падставай для скаргі. А сутнасць скаргі-агітацыя!, якая на этапе збору подпісаў забароненая.
Адна з гэтых налепак апынулася ў "варожых" руках, што з'явілася падставай для скаргі. Сяргей даў налепку адной з удзельніц суседняга пікета, які збіраў подпісы за таварыша Генадзя Насевіча, праўладнага чалавека, дырэктара "Рамаўтадара" Фрунзенскага раёна г. Мінска
Сяргей "пачаставаў" налепкай удзельніка пікету "за Генадзя Насовіча" і адтуль усё пайшло. Дзе тут агітацыя за Мікалая Маслоўскага зразумець немагчыма. Гэта тое самае, калі б на налепцы была рэклама піцы або сушы.
Вось такая вось гісторыя. Улады вельмі баяцца якіх-небудзь аб'яднанняў людзей і ідуць на любыя, нават такія тупыя, хітрыкі, каб ставіць палкі ў колы незалежным і крэатыўным вылучэнцам. Рашэнне акруговай выбарчай камісіі Мікалай Маслоўскі абскардзіць.
Мікалай Маслоўскі будзе вылучацца па партыйных спісах ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.