02.10.2019
У Берасці вучастковыя выбарчыя камісіі знаходзяцца пад поўным кантролем выканаўчай ўлады
У Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1 вучастковыя выбарчыя камісіі створаныя адміністрацыяй Ленінскага раёна знаходзяцца пад поўным кантролем выканаўчай ўлады
Па першае стваральнік рашэння аб утварэнні участковых камісій гэта загадчыцца аддзела арганазацыйна-кадравай працы і адначасова намеснік старшыні АВК-1, па другое ў склад усіх вучастковых камісій уваходзіць каля 80% прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву або установы (адукацыі, напрыклад), вылучаныя рознымі шляхамі: ад параўладных арганізацый (“Белая Русь”, БРСМ, Чырвоны Крыж, Саюз Жанчын, Савет Ветэранаў, Фонд Міра, афіцыйныя прафсюзы (аграпрамысловага комплекса, навукі і адукацыі…)), партый (Партыя Працы і Справядлівасці), працоўнымі калектывамі і “ад грамадзян” , 1 прадстаўнік у камісіі з адміністрацыі, або дзяржаўных структур.
Напрыклад: УВК 25 з 13 чалавек 10 работнікі СШ 32, 2 – работнікі дзіцячага садка № 79 і прадстаўнік адміністрацыі. УВК 30 з 13 чалавек 9 работнікі “Брэстэнэрга”, 2 – работнікі СМУ-1, пенсіянер і прадстаўнік адміністрацыі. УВК 43 з 13 чалавек 12 работнікі СШ №33 на чале з нам. дырэктара і 1 пенсіянер…Фармальна вытрыманы патрабаванні ч.2 арт. 34 ВК , які патрабуе, каб ня меньш за траціну УВК складалі прадстаўнікі палітычных партый і грамадзкіх арганізацый, насамрэч камісія складаецца з людзей, якія знаходзяцца ў працоўнай або службовай залежнасці ад кіраўніцтва камісій, якія ў сваю чаргу - кіраўнікі камісія-утваральных устаноў і дапамагаюць ім правядзенні выбараў прадстаўнікі выканкамаў (адміністрацый).
Месца ў 44 камісіях не знайшлося нават для 2 прадстаўнікоў адной апазыцыйнай партыі БПЛ "Справядлівы Свет" праз сумнеўныя пратаколы аб вылучэнні. Што тычыцца стварэння участковых выбарчых камісій Маскоўскага раёна г. Брэста, дык утварэнне камісій у 2-ой, 3-яй і 4-ай выбарчых акругах ажыццяўлялась з яшчэ большай таямніцай. Загадчыцца аддзела арганізацыйна-кадравай працы, яна ж сябра АВК-3, Дутчык Аксана Валер'еўна не называла месца працы вылучэнцаў, толькі шлях вылучэння, нават не была названа лічба членаў УВК па трох акругах, маўляў - "заўтра".
Калі назіральнік знаёміўся з матэрыяламі па вылучэнні ў склад УВК-31, пабачыў, што ў камісіі з 18 членаў большасць - работнікі СШ 10, вылучаныя рознымі шляхамі. Мы бачым, што гэткім чынам грамадства ўводзіцца ў зман адносна незалежнасці і аб'ектыўнасці членаў участковых выбарчых камісій.
Больш таго амаль ніхто з прадстаўнікоў апазыцыйных партый не увайшоў у склад камісій: з 22 вылучэнцаў БСДП (Г) , вылучаных па 2, 3 і 4 акругах не прайшоў ні адзін, з 6 вылучэнцаў БПЛ "Справядлівы Свет" таксама ні адзін, а з 19 вылучэнцаў ПБНФ толькі 1. То бок аб незалежнасці выбарчых камісій казаць рана.