06.10.2019
Навалач
Наталлі зрабілі цяжкую аперацыю-трэпанацыю чэрапа. Даволі працяглы час яна сядзела на цяжкіх прэпаратах.
Увесну яна з сям'ёй паехала ва Украіну на могілкі. Па патрабаванні інспектара мытні яна прад'явіла яму таблеткі сярод якіх быў "Золомакс", у складзе якога прысутнічае цяжкі псіхатроп.... Дакумента, які пацвярджае абгрунтаванасць выкарыстання дадзеных таблетак у медыцынскіх мэтах, у Наталлі пры сабе не аказалася.