11.10.2019
Былы сілавік змагаецца за месца пад сонцам
Былы сілавік змагаецца за месца пад сонцам супрацоўнік ДФР Генадзь Андрасюк да пэўнага моманту быў у поўным парадку і катаўся як сыр у алеі.
Але аднойчы ён вырашыў, што належыць да пантэона недатыкальнай беларускай эліты і вырашыў пабудаваць дом на вул. Декабристов ў Берасьці і ў яго гэта бліскуча атрымалася. У 2015 годзе ён пабудаваў дом на скандальным участку (падрабязнасці на відэа як зарабіць 50 базавых ч. 1
і ч. 2
). Будаўнікі ацэньваюць гэты дом у 300 000 даляраў.
Адкуль у дзяржаўнага чалавека да 40 гадоў такія сродкі? Шмат вы ведаеце сілавікоў, якія за год пабудавалі сабе дом?
Чорная паласа ў г. Андрасюка пачалася практычна адразу пасля выхаду відэа (люты, 2016 г.). У траўні 2016 Брэсцкі гарвыканкам адмяніў сваё рашэнне і вярнуў гэты ўчастак у гарадскую маёмасць, а Генадзь ужо не служыць у ганаровых структурах дзяржкантролю.
Пракурор Брэста ў інтарэсах гарвыканкама падаў пазоў да Андрасюка Г. А. аб прызнанні дзяржаўных рэгістрацый у дачыненні да капітальнага будынка і зямельнага ўчастка, размешчанага па адрасе г. Брэст, вул. Декабрістов, 10 ў Берасьці.
Генадзь з адабраннем зямельнага ўчастка на якім ён пабудаваў дом не пагадзіўся і ў сваю чаргу падаў сустрэчны пазоў да гарвыканкаму аб прызнанні несапраўдным рашэння
Брэсцкага гарвыканкама ад 27 траўня 2016 г. № 746.
У судзе 10. 10. 2019 (суддзя Карпава В.) Г. А. Андрасюк заявіў хадайніцтва аб прыпыненні грамадзянскай справы па сваім пазове, пакуль не будзе прынята рашэнне па пазове пракурора Брэста да Г. А. Андрасюка аб прызнанні дзяржаўных рэгістрацый у дачыненні да капітальнага будынка і зямельнага ўчастка, размешчанага па адрасе г. Брэст, вул. Декабрістов, 10, несапраўднымі.
Суддзя прыняла рашэнне прыпыніць вытворчасць па справе "Андрасюк супраць гарвыканкама".
Акрамя ўсяго іншага, на судзе прамільгнула, што Генадзь Андрасюк ацаніў сваё жыллё на дзекабрыстаў, 10 у 54 000 рублёў, г.зн. 27 000 даляраў)))
Навошта ён гэта зрабіў-хутка даведаемся.