11.10.2019
У Брэсце адкрылі помнік расейскаму паэту Аляксандру Пушкіну.
Сёння ў Брэсце ўрачыста, у прысутнасці таварыша Анатоля Ліса і таварыша Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыя Мезенцава, а таксама іншых каштоўных таварышаў такіх як Аляксандр Рагачук, Вадзім Краўчук і г. д.
Нагналі студэнтаў, навучэнцаў і музыкаў. Гуляла забіяцкая музыка. Пасол штурхнуў прамову хвілін на 15, якая зводзілася да таго, што ўвесь свет дыхае Пушкіным, а Расія і Беларусь сябры і браты навек. Наогул, атрымалася цудоўнае няшчырае мерапрыемства. Не хапала толькі расейскіх трыкалораў. Я за Пушкіна. Люблю і паважаю яго творчасць, але якое дачыненне ён мае да Брэсту?
Якое дачыненне мае да Брэсту Расійскае ваенна-гістарычнае грамадства і чаму горад прымае ад іх такія падарункі?
Сяргей Пятрухін