13.10.2019
Пераслед берасцейскіх экаактывістаў не спыняецца
Экаактывіст Канстанцін Астапук прадэманстраваў на плошчы атрыманыя з міліцыі пратаколы аб нібыта здзейсненых ім праванарушэннях.
Адзін з іх быў складзены ўчастковы Брэсцкага РАЎС Сяргеям Максімовічам. Участковы вырашыў, што Канстанцін здзейсніў правапарушэнне прадугледжанае ч.3 арт.32.34 КаАП:
Нагадаем, тады ў сярэдзіне жніўня хуліган збіў экаактывістку Марыў Галалюк на прахадной завода “АйПаўер”. Па факту здарэння туды пад’ехала некалькі неабыякавых берасцейцаў. Канстанцін прывітаў аднаго са знаёмых словамі “Не заводу АКБ!”.
Дадзенае прывітанне налякала аддзел грамадзкай бяспекі Брэсцкага райаддзела. Зараз экаактывіста Канстанціна Астапука чакае суд паводле ч.3 (як рэцэдывісту) арт 23.34.
Разгляд справы Канстанціна Астапука адбудзецца у судзе Брэсцкага раёна 14 кастрычніка, у кабінэце 301. Пачатак прызначаны на 9:30.
“Суд” адкрыты, уваход вольны.