13.10.2019
Улады штурхаюць нас на вуліцу...
(фотарэпартаж з плошчы)
Кажуць праціўнікі будовы акумулятарнага завода. Сёння як заўжды больш за сотню берасцейцаў прыйшлі на плошч, каб пачуць апошнія навіны па выніках адстойвання экалагічных правоў жыхароў рэгіёна
“Мы не маглі зразумець адкуль на непрацуючым прадпрыемстве 2 фуры адкідаў, - распавядае прысутным член ініцыятыўнай групы праціўнікаў будовы акумулятарнага завода Зміцер Бекалюк, - Нас ашукваюць атрымліваецца, што распараджэнні Клеца не выконваюцца. Мы бачым поўнае ігнараванне распараджэння галавы дзяржавы. Берасцейцаў як ашуквалі, так і надалей ашукваюць. З адпісак мы бачым, што чыноўнікі нічога ня ведаюць, указанні па закрыццю завода ігнаруюцца. Ступень маны зашкальвае, указанні главы дзяржавы для завода і чыноўнікаў - НІШТО!

Магчыма завод ізноў пачне працаваць, дзяржаўныя органы гэта не кантралююць. Адзін раз далі штраф і ўсё: “Другі даць ня можам...”
Усё, хто даваў адпіскі, не пацярпеў, нікога не звольнілі, нікога не пакаралі... Я думаў прэзідэнт сказаў і ўсё, пытанне вырашана, але рэакцыя на яго ноль! Веры ім няма! Для мяне паказальны досвед, напрыклад, Кітая, Чылі… Мацеркі, людзі павыходзілі навуліцы, каб абараніць здароўе сваіх дзяцей! І дамагліся, адстаялі свае правы, заводы пазакрывалі, а тут сядзяць па хатах. Улады штурхаюць нас на вуліцу...”

Міліцыянты ў форме папярэдзілі сабраўшыхсяна плошчы берасцейцаў аб адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.
Праціўнікі будовы завода АКБ рушылі на традыцыйны шпацыр.

Шпацыр скончыўся побач з кінатэатрам “Беларусь”. Прэтэндэнт ў кандыдаты ад праціўнікаў будовы акумулятарнага завода па Брэсцкай-памежнай выбарчай акрузе ;№ 4 паведаміў прысутным, што падатковая зацікавілась ягонымі даходамі ў 2008 годзе, правяраюць анкетныя дадзеныя…
.jpg)
Экаактывісты перакананыя ў сапраўднасці сабраных подпісаў аб вылучэнні іх кандыдатаў: “Няхай спрабуюць не зарэгістраваць. Хай правяраюць!”
Затрыманняў не было