14.10.2019
За тое, што сабраліся – 30 базавых
4 кастрычніка суддзя суда Брэсцкага раёна Сяргей Маручак пакараў экаактывіста Канстанціна Астапука штрафам ў 30 базавыз велічынь.
Вынік суда быў прадказальны, таму прыцягваемы да адказнасці Канстанцін Астапук звярнуўся да суда: “… Я не давяраю суду. Вам - адвод. Агучце адразу прысуд і скончым з гэтым шоў.” Хадайнічае аб допыце сведкаў Дзяніса Малышэнка, Віталя Казака, вучастковага Максімовіча іншых.
Суддзя Серж Маручак
Суддзя адхіліў хадайніцтва, маўляў, можна заявіць пазней, і зачытаў пратакол, з якога вынікала, што група грамадзян пікетавала, а Канстанцін выгукнуў “Не заводу АКБ!”. Таму як Канстанцін паўторна здзейсніў ідэнтычнае правапарушэнне на працягу года, дзеянне кваліфікавана паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. Экаактывіст патлумачыў суду, што ў той дзень прыйшоў на завод на знак салідарнасці са збітай напярэдадні прахадной завода “АйПаўэр” Марыяй Галалюк: “Мы сабраліся ля завода. Прыйшоў Абляк і я яго прывітаў як беларуса – Жыве Беларусь!”, “Не Заводу АКБ”. І ўсё. Можна паглядзець відэа на Народным рэпарцёры за 15 жніўня. Уся справа палітычная вы залакваеце народ. За збітую жанчыну, за ЧМТ - 12 базавых, а за тое што мы збіраемся - 30-40 базавых! Я лозунгаў не выгукваў, з прамовамі не выступаў, проста прывітаў чалавека. Я размаўляю заўжды гучна”.

Дапыталі прысутных у судзе сведкаў Малышэнка і Казака. З матэрыялаў справы адзін са сведкаў міліцыянт не ўгледзей складу правапарушэння: “Стаялі, гаманілі паміж сабой, каб нехта нешта крычаў чутна не было. Сабраліся каля васьмі, праз пэўны час разышлісь…” З матэрыялаў вучастковага: “Атрымалі інфармацыю з адміністрацый горада і завода, усе падобныя, заяўкі на масмерапрыемства не паступала…” З апытанняў сведкаў Міхалюка, Ярошыка, Кухарчыка: “Не бачылі, не чулі…” Суддзя зачытаў вызначэнне мерапрымства і зрабіў выснову, што сабралася група грамадзян, арганізавана прыбылі і арганізавана зышлі, усё прысутныя праціўнікі завода АКБ. Вы агучылі “Не заводу АКБ!”, вашыя тлумачэнні недаставерныя, і на падставе відэазапісу маецца склад правапарушэння…” З улікам асобы Астапука суддзя Сяргейм Маручек пакараў прыцягваема да адміністратыўнай адказнасці 30 базавымі або 765 рублямі штрафа