17.10.2019
Пра нашых землякоў не ўзгадваюць, ня носяць вянкі, не праводзяць мітынгі памяці
Гарнізонныя могілкі ў Берасьцейскай крэпасьці. Тут пахаваныя ня толькі савецкія воіны, тут пахаваныя шматлікія невядомыя жаўнеры, якія загінулі ў крэпасьці ў баях з нацыстамі ў верасьні1939-га.
Многія з тых жаўнераў - беларусы, палякі, украінцы, габрэі - былі мясцовымі рэзервістамі, прызванымі ў войска з тэрыторыі Заходняй Беларусі. Нашыя ўлады пра іх ня ўзгадваюць, ня носяць вянкі, не праводзяць мітынгі памяці. Як быццам ня нашыя землякі ваявалі і гінулі тут у баях з нацыстамі.
Сёлета 80 гадоў як пачалася 2-я Сусьветная вайна, якая прыйшла і ў Беларусь. Але пра гэта на дзяржаўным узроўні практычна ня кажуць. Не ўзгадалі і падчас сьвяточнага шоў на 1000-годдзе Берасьця. Такая выбарачная памяць, патрэбная, нібыта, толькі палякам...
Ігар Бараноўскі, краязнаўца