28.02.2018 Грамадства
Ультыматум уладам за спыненне будоўлі акумулятарнага завода каштаваў блогеру 50 базавых – берасцейцы абураныя!
В суд над відэа-блогерам Аляксандрам Кабанавым прыйшлі дзесяткі людзей, зал не змяшчаў усіх жадаючых прысутнічаць на пасяджэнні. Справу разглядаў суддзя суда Ленінскага раёна г. Брэста Аляксандар Семянчук. Суддзя забараніў аўдые і відэа здымкі.
Кабанаў заявіў хадайніцтва дазволіць аўдые/відэа – было адмоўлдена, але задаволіў хадайніцтва, каб Сяргей Пятрухін быў сведкам.
Хадатайства ж аб'яднаць справы Кабанава і Пятрухіна ў адну вытворчасць задаволена не было: “Справы разглядаюць розныя суддзі…” Быў дапушчаны адвакат Павал Алесік.
Блогера Аляксандра Кабанаў абвінавацілі ў тым, што ён публічна заявіў аб пікетаванні, чым парушыў 23.34 паўторна за год.
Кабанаў ня згодны: “Мяне не затрымалі, а скралі, людзі ў цывільным, Потым я даведаўся, што гэта быў АМАП, не далі пазваніць двойчы, спусцілі ў ІЧУ. Пачалі складаць пратакол аб затрыманні, за што не сказалі, адваката мне не далі. Пратакол складзены 22 лютага, я яго не бачыў, а 21 мяне афіцыйна папярэдзіў пракурор. У папярэджанні напісана, што ў мяне быў намер правесці пікет…
У пратаколе зроблены памылкі з якіх вынікае , што гэта не я, а іншая асоба. Пратакол аб правапарушэнні 12 лютана, я пабачыў толькі ўчора. Дадзеныя ўказаныя ў пратаколе не верныя, толькі чысло, адрас і час не тыя. Трансляцыі эфіра а 14-ай гадзіне не было, бо гэта было а 12-ай. Я зрабіў уладам ультыматум, што я выйду, дзеяння магло не быць, мяне абвінавачваюць, што я заклікаў, я толькі аб'явіў аб намеры, як правільна класыыікаваў пракурор Бярозаўскага раена. Я спадзяваўся, што будоўлю акумулятарнага завода спыняць і нам ня трэба будзе нікуды хадзіць”.
Сведка Пятрухін: “17 лютага я аб’яў у сеціве не даваў, Кабанаў таксама, мы нікога нікуды не запрашалі, мы выходзілі ў эфір у 12 гадзіны дня. У сваіх сюжэтах мы ніколі не ўжывалі словы “мітынг” і “пікет”. Калі вы сказалі (Да А.Кабанава), што выйдзеце на плошчу, я ўспомніў 35 артыкул Констітуцыі. Я адчуў гонар, што ведаю такога чалавека. Заклікаў у прамове Кабанава не было. Кабанаў сказаў: “Я аб’яўляю ўладам ультыматум, што калі ўлады не спыняць будоўлю завода, я выйду на плошчу…”
Увесь час у зале суда прысутнічаюць 3 супрацоўніка АМАП і 2 міліцыянта.
Суддзя праглядае відэазапіс, незадаволена круціць галавой. Задумаўся. Міміка красамоўныя, разводзіць рукі, скептычна крывіць вусны, цяжка ўздыхае, падпёршы падбароддзе рукой з асадкай. Натужна думае, гледзячы на экран, кранаецца пераносся, заплюшчыўшы вочы. Гучаць словы эфіра: “Стаўце лайкі,.. Свабода сходаў гарантуецца Канстытуцыяй, таму я стаўлю ўльтыматум уладам і выходжу, калі ўлады не спыняць будоўлю завода...”
Адвакат звяртае увагу суда на тое, што дапушчаны істотныя парушэнні пры падрыхтоўцы справы: Кабанаў змушаўся да дачы сведчанняў, пашпартныя дадзеныя ў матэрыялах справы не яго… Як мінімум ёсць падставы да вяртання матэрыялаў справы на дапрацоўку. Але складу правапарушэння ў дзеяннях Кабанава няма, таму як другі артыкул Закона “Аб масавых мерапрыемствах…” не згаджаецца з арт. 35 Канстытуцыі. Увідэаматэрыялах няма дакладнага сцвярджэння, што ён выйдзе на мерапрыемства…
Прызнакаў правапарушэння няма і ствараць практыку пакаранняў на прыкладзе Кабанава нельга, бо можа зламаць сэнс права. Прашу справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.
Суддзя выносіць пастанову прызнаць блогера Аляксандра Кабанава вінаватым у парушэнні Закона “Аб масавых мерапрыемствах…” і пакараў яго штрафам у 50 базавых паводле ч.3 арт 23.34 КаАП.
Людзі абураныя рашэннем суда і шмат гавораць аб законах, якія павінны выконвацца...
Кабанаў звяртаецца да ніх: “У нязелю я буду карміць галубоў на галоўнай плошчы горада…”
Людзі птаюцца: “Можна да вас далучыцца?”
- Можна…